Навiны
Членамі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў з'яўляюцца сёння амаль 60 працэнтаў пенсіянераў краіны
Новых кіраўнікоў пасля кадравага дня ў Прэзідэнта прадставілі ў калектывах
У панядзелак Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў кадравыя прызначэнні, якія закранулі важныя рэспубліканскія органы ўлады і не толькі. Новых кіраўнікоў урачыста прадставілі ў рабочых калектывах.
Якія заўвагі выяўляліся падчас планавых праверак цеплазабяспечваючых арганізацый, расказаў эксперт
Намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч расказаў аб асноўных заўвагах, якія выяўляліся падчас планавых праверак цеплазабяспечваючых арганізацый, кацельняў, цеплавых сетак, жылфонду да новага ацяпляльнага сезона, паведамляе БелТА.
У БДУ праходзіць Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы
24 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце стартаваў двухдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы. У ім прымаюць удзел каля 40 студэнтаў з Беларусі і Расіі.
Пленум Вярхоўнага Суда даў тлумачэнні па вырашэнні спрэчак у сферы арэнды
Сёння арэнда — гэта другі па запатрабаванасці пасля дагавора пастаўкі від дагавора ў гаспадарчай і эканамічнай дзейнасці. Адсюль і актуальнасць прынятай на Пленуме Вярхоўнага Суда пастановы: яна накіраваны на абарону ўдзельнікаў рынку і прадухіленне злоўжыванняў з боку нядобрасумленных арандадаўцаў.
Крутой: Кіраўніцкая вертыкаль у буйных сельгасарганізацыях патрабуе данастройкі
Развіццё аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, у тым ліку структуру кіравання буйнымі гаспадаркамі, і якасць правядзення асенніх палявых работ абмяркоўваюць 23 верасня на нарадзе ў Чавускім райвыканкаме пад кіраўніцтвам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, перадае БелТА.
Дзяржэнергагазнагляд: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона выходзіць на фінішную прамую
У Беларусі да ацяпляльнага сезона падрыхтаваны амаль усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі: зарэгістравана каля 98 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці. Спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы распрацавалі планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Іх неабходна выканаць да 20 верасня, а пашпарты гатоўнасці зарэгістраваць у органах Дзяржэнергагазнагляду да 30 верасня. Усяго ў краіне трэба зарэгістраваць 27710 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і 10335 пашпартоў цеплакрыніц. У Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях ужо зарэгістраваны 100 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц. Пра гэта 23 верасня падчас прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч.
Калектыў БЧ у 2026 годзе папоўнілі больш за тысячу маладых спецыялістаў
У 2026 годзе калектыў Беларускай чыгункі папоўнілі больш за тысячу маладых спецыялістаў, паведамляе БелТА.
ЦВК Беларусі на выбарах у Дзярждуму РФ цікавіў расійскі электаральны вопыт — Карпенка
Цэнтрвыбаркам Беларусі на выбарах у Дзярждуму РФ цікавіў расійскі электаральны вопыт. Аб гэтым паведаміў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка на брыфінгу ў ЦВК Расіі па выніках расійскай парламенцкай выбарчай кампаніі, перадае БелТА.