Навiны
У Беларусі трэба рыхтаваць даследчыкаў у галіне ШІ, якія разумеюць этычную адказнасць — Бахановіч
У Беларусі трэба рыхтаваць не проста спецыялістаў, здольных прымяняць тэхналогіі штучнага інтэлекту, а даследчыкаў і інжынераў, якія будуць ствараць гэтыя тэхналогіі, разумеючы этычную і сацыяльную адказнасць. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч на міжнародным форуме ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», перадае БелТА.
Для падтрымкі імунітэту восенню важныя збалансаванае харчаванне, вакцынацыя і фізічная актыўнасць
Гэта дапаможа зменшыць верагоднасць цяжкага цячэння шматлікіх захворванняў ці прадухіліць развіццё некаторых з іх
Найбуйнейшыя распрацоўшчыкі ШІ рыхтуюцца да магчымай маштабнай катастрофы з-за яго
Кіраўнікі OpenAI, Anthropic і іншых кампаній — распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту (ШІ) разглядаюць сцэнарыі рэагавання на выпадак катастрафічнага інцыдэнту, звязанага з ШІ. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле партала Axios.
Ад рэканструкцыі сетак да кантролю прыбораў: як у Беларусі эканомяць цяпло і электрычнасць
Першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Міхаіл Шавалдзін расказаў, як у Беларусі эканомяць цяпло і электрычнасць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што за дынамікай тэхналагічных страт цеплавой і электрычнай энергіі вядзецца пастаянны кантроль.
Больш за 73 тыс. электрамабіляў зарэгістравана ў Беларусі на 1 кастрычніка
Больш за 73 тыс. электрамабіляў зарэгістравана ў Беларусі на 1 кастрычніка. Развіццё электратранспарту суправаджаецца пашырэннем зараднай інфраструктуры. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Перспектывы развіцця сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі ў Мінску
Беларусь упэўнена заяўляе аб сабе ў сферы крэатыўнай эканомікі: за першае паўгоддзе 2026 года экспарт камп’ютарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг вырас на 13,7 %, а ў Глабальным інавацыйным індэксе мы ўвайшлі ў топ-25 па долі экспарту ІКТ-паслуг у агульным гандлі. Але ў лічбавізацыі ёсць і адваротны бок — рызыка кантрафакту, незаконнага капіравання. Змагацца з ёю найболей эфектыўна можна з дапамогай прававой аховы прамысловай уласнасці, лічаць удзельнікі VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Забеспячэнне электратранспартам гарадоў-спадарожнікаў: дзе з’явяцца новыя зарадныя станцыі
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб рэалізацыі праекта па забеспячэнні электратранспартам», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Яна не лічыць сваю прафесію «мужчынскай» — умее даказаць гэта справай
Участковы інспектар Заводскага РУУС г. Мінска капітан міліцыі Святлана Крына працуе на сваёй пасадзе з сакавіка 2017 года. За 9 гадоў службы жанчына ўпэўнілася: гэта штодзённая карпатлівая праца, што не заўсёды заўважна збоку, — справа яе жыцця.
Новыя падыходы да ацэнкі і камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці плануюць укараніць у Беларусі
Як удасканальваецца сістэма інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі, расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі, перадае БелТА.
Першы ў краіне: лазерную лічбавую кіназалу адкрылі ў Гомелі
У вялікай зале кінатэатра імя Калініна ў Гомелі ўстанавілі лазерны лічбавы праектар і экран, якія забяспечваюць гледачу эфект поўнага паглыблення ў атмасферу карціны, перадае БелТА.