Навiны
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг у Беларусі за студзень—май склала 7,9 працэнта
У Беларусі за студзень—май 2026 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 7,9 працэнта, рэнтабельнасць продажаў — 6,5 працэнта. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Белстаце.
МВФ павысіў прагноз росту кітайскай эканомікі
Міжнародны валютны фонд (МВФ) абнавіў даклад аб перспектывах развіцця сусветнай эканомікі і знізіў прагноз росту сусветнай эканомікі на 2026 год на 0,1 працэнтнага пункта — да 3%. Гэта ўжо другое сёлета паніжэнне прагнозу: у красавіку МВФ знізіў яго на 0,2 працэнтнага пункта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 12 раёнах Беларусі
Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.
Больш як 20 тыс. абітурыентаў падалі дакументы ў ВНУ за першыя два дні прыёму
У ВНУ Беларусі за першыя два дні асноўнага прыёму дакументы падалі больш як 20 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, расказала БелТА.
Дэфіле па пешаходнай вуліцы Брэста наладзяць мадэлі ў строях швейных кампаній горада
Дэфіле па пешаходнай вуліцы Брэста наладзяць мадэлі ў строях швейных кампаній горада. Пра гэта БелТА паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме.
Сапраўднае супраць штучнага ў балеце Музычнага тэатра «Салавей»
«Такога балета няма больш нідзе ў свеце, толькі ў нашым тэатры», — адзначыў харэограф і аўтар лібрэта Сяргей Мікель.
У Беларусі летась зафіксавана менш за 64 тысячы правапарушэнняў з нерухомасцю, але расце колькасць кіберзлачынстваў у гэтай сферы
У Мінску на базе Інстытута Следчага камітэта Беларусі прайшла сустрэча ў фармаце круглага стала ў рамках рэалізацыі комплексу мер па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Тэма дыскусіі — «Процідзеянне махлярству ў сферы здзелак з нерухомасцю» — аб’яднала на адной пляцоўцы прадстаўнікоў ключавых дзяржаўных органаў і прафесійных супольнасцяў: Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, РУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», Беларускай натарыяльнай асацыяцыі «Нерухомасць» і іншых.
«Будзем па-брацку працаваць!» Лукашэнку далажылі аб узбекскіх перспектывах у Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з Андыжанскай вобласцю Узбекістана, паведаміла БелТА.
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх банках за чэрвень выраслі на 2,3%
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты грамадзян на 1 ліпеня дасягнулі 17,9 млрд рублёў, павялічыўшыся за чэрвень на 403,3 млн рублёў, або на 2,3%. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
У Празе з-за пагрозы мініравання эвакуююць галоўны чыгуначны вакзал
Галоўны чыгуначны вакзал Прагі эвакуююць пасля ананімнага паведамлення аб магчымым выбуховым прыстасаванні. Пра гэта паведамляе паліцыя Чэхіі. Расказала БелТА