Навiны
25 тысяч хлопцаў і дзяўчат трапяць у студэнцкія атрады
Мінск ставіць амбіцыйную мэту — працаўладкаваць у складзе студэнцкіх атрадаў 25 тысяч маладых людзей на працягу гэтага года. На сённяшні дзень у сталіцы ўжо аформлена 173 атрады агульнай колькасцю больш за дзве тысячы чалавек, а сярод іх — звыш тысячы непаўналетніх.
На выставе спажывецкіх тавараў у Кітаі ўпершыню прадстаўлены больш за 200 новых прадуктаў
У правінцыі Хайнань праходзіць Шостая Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў (CICPE), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Жыхары Літвы выйшлі на пратэст супраць будаўніцтва ваеннага палігона каля граніцы з Беларуссю
У Вільнюсе 24 студзеня каля 1 тыс. чалавек сабраліся на акцыю пратэсту супраць будаўніцтва ваеннага палігона ў Капчамесцісе побач з граніцай Беларусі. Мясцовыя жыхары выказалі нежаданне пакідаць свае дамы, землі і лясы. Удзельнікі з іншых гарадоў падтрымалі насельніцтва, крытыкуючы пазіцыю ўрада, паведамляе БелТА.
Пацікавіліся, як наводзяць парадак пасля зімы ў розных рэгіёнах краіны. Спойлер: талакой і з настроем
Самалёт сеў на лёд сярод рыбакоў: жыхар Пінскага раёна аштрафаваны за парушэнне правілаў палётаў
Жыхара Пінскага раёна аштрафавалі за парушэнне правілаў палётаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе рэспубліканскі фестываль-конкурс «Медыясфера»
Моладзь заўсёды найбольш чуйна рэагуе на запыты часу. Таму і тэматыка праектаў, прадстаўленых на «Медыясферы», традыцыйна прывязана да найбольш значных і актуальных падзей у нашай краіне і грамадстве. Так, сёлета работы канкурсантаў былі прысвечаны Году беларускай жанчыны, пяцігодцы якасці і 85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым, паводле назіранняў журы конкурсу, з кожным годам прыкметна мяняецца не толькі сэнсавае напаўненне работ, але і іх тэхнічнае выкананне. Удзельнікі ўсё лепш валодаюць сучаснай тэхнікай, за кошт чаго якасць здымак, гуку, відэамантажу няўхільна расце. Прыкметны і ўплыў штучнага інтэлекту, таму ў гэтым годзе «Медыясфера» ўпершыню ўвяла намінацыю «ШІ-праект».
У Перу завяршылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах
Участкі для галасавання на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах у Перу, работа якіх была працягнутая на суткі, завяршылі прыём выбаршчыкаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Беларусі ўстаноўлены экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы
У Беларусі ўстаноўлены экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Мінадукацыі: у дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот уключаны расходы на набыццё лекаў і медвырабаў
У склад дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот уключаны расходы на набыццё лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, паведамляе БелТА.
БДУІР сёлета прыме ў сваю студэнцкую сям’ю амаль 2,9 тысячы першакурснікаў
Як сказалі ва ўніверсітэце, план прыёму на 2026-ы застаўся такім жа, як быў летась — а гэта 2895 першакурснікаў. 1405 з іх будуць прынятыя на бюджэтную форму атрымання адукацыі. У БДУІР абітурыенты могуць выбраць кірункі ў сферы высокіх тэхналогій, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыі, электроніку, кібербяспеку і інжынерна-эканамічную дзейнасць.