Навiны
Аляксей Кушнарэнка ўручыў сям’і з Вілейскага раёна, у якой выхоўваецца 11 дзяцей, новы аўтамабіль
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня падарыў сям’і Філістовіч, у якой зусім нядаўна нарадзілася адзінаццатае дзіця, новы аўтамабіль. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 асуджаных, большасць з якіх — жанчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 асуджаных, уключаючы 15 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сабаленка стала вядома саперніца ў 1/32 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе
На турніры WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $9,4 млн адбыліся стартавыя сустрэчы першага раўнда, пасля якіх галоўныя фаварыты даведаліся пра сваіх першых апанентаў, паведаміла БелТА.
Банк развіцця ў 2026 годзе можа выдаваць банкаўскія гарантыі малому і сярэдняму бізнесу на 10 млн бел. руб.
Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі нумар 98/7 ад 27 лютага 2026 года зацвердзіла ліміт выдачы банкаўскіх гарантый Банкам развіцця суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2026 год. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
«Трымайце высокую планку і з упэўненасцю глядзіце ў будучыню». Лукашэнка павіншаваў калектыў «Белавія»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Авіякампанія «Белавія» з 30-годдзем з дня яе заснавання. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Алену Якаўлеву з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Алену Якаўлеву з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На Віцебшчыне ўкараняюць новую меру падтрымкі маладых сем’яў — пракат тавараў для нованароджаных
У Віцебскай вобласці пачнуць адкрываць пункты пракату прадметаў першай неабходнасці для нованароджаных. Такая мера заклікана дапамагчы маладым сем’ям зэканоміць на куплі рэчаў, якія патрэбны толькі першыя месяцы жыцця дзіцяці. Ініцыятыву анансавала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка на выніковай калегіі ведамства, паведамляе SB.by.
У Лагойску зацвердзілі новага кіраўніка райвыканкама
Падчас пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася ў Лагойскім райвыканкаме 4 сакавіка, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка прадставіў новага кіраўніка Лагойскага раёна — Сяргея Зубеля. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
«Гэта гуманіст, чалавек не ваенны». Лукашэнка аб загінулым вярхоўным лідары Ірана Алі Хаменеі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка меў добрыя адносіны з загінулым вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з паслом Ірана ў Беларусі Алірэзой Санеі, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Беларусь заўсёды прытрымлівалася і прытрымліваецца міру, і войны для нас непрымальныя проста генетычна
Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з паслом Ірана