Навiны
«Афрыка для Беларусі — рынак будучыні, куды трэба актыўна ісці і заваёўваць свае нішы»
У цэнтры ўвагі Прэзідэнта — пытанні развіцця супрацоўніцтва з краінамі самага перспектыўнага кантынента.
Лукашэнка ставіць напружаныя задачы па рабоце ў Афрыцы, патрабуючы «не сядзець пад венікам»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі паставіў напружаныя задачы, запатрабаваўшы «не сядзець пад венікам», перадае БелТА.
Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўручаны кітайскім кампаніям за будаўніцтва ў Мінску стадыёна і басейна
У пасольстве Беларусі ў Кітаі прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзяк Прэзідэнта Беларусі кітайскім кампаніям, якія прынялі ўдзел у праектаванні і будаўніцтве ў Мінску басейна міжнароднага стандарту і Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі
У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі. Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы прыняў удзел Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Як выкарыстоўваць БПЛА і не стаць правапарушальнікам
На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», які накіраваны на ўзмацненне аховы паветранай прасторы Беларусі. Закон таксама ўстанавіў адказнасць за парушэнне правілаў пастаноўкі і зняцця беспілотніка з дзяржаўнага ўліку. Падрабязней аб усіх тонкасцях захоўвання і выкарыстання БПЛА на тэрыторыі нашай краіны, а таксама аб тым, якое пакаранне прадугледжана за невыкананне правілаў, у Нацыянальным прэс-цэнтры расказалі спецыялісты.
Праграма развіцця краіны да 2030 года і функцыянаванне навукі. Пра што Прэзідэнту дакладвалі кіраўнікі Нацбанка і Акадэміі навук
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі і старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка і Такаеў правялі тэлефонную размову
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым адбылася 29 кастрычніка, паведамляе БелТА.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Санкт-Пецярбург
У паўночнай расійскай сталіцы Аляксандр Турчын прыняў удзел у 15-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Адбылася таксама цырымонія закладкі капсулы на пляцоўцы будаўніцтва Цэнтра беларускай тэхнікі. Акрамя таго, у праграме візіту — наведванне патрыятычнага аб’яднання «Ленрэзерв», якому перададзена памятная кніга пра генацыд беларускага народа, выпушчаная па матэрыялах расследавання Генпракуратуры Беларусі.
Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паглыбленне і інтэнсіфікацыю адносін з Турцыяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і народ гэтай краіны з Днём Рэспублікі, перадае БелТА.
Лукашэнка: Фестываль «Залаты шлягер — 2025» набірае моц і пашырае кола адданых прыхільнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2025» з адкрыццём творчага форуму. Аб гэтым паведамляе БелТА.