Навiны
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Татарстана
Гэты расійскі рэгіён з’яўляецца шматгадовым гандлёвым партнёрам Беларусі. Рэалізаваны дзясяткі сумесных праектаў у прамысловасці, нафтахіміі, сельскай гаспадарцы, транспартнай сферы. Пытанняў узаемнага інтарэсу становіцца больш, а таму ёсць куды рухацца далей. Пашырэнне супрацоўніцтва і новыя сумесныя ініцыятывы абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Размова выйшла далёка за межы эканомікі. Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў удзялілі ўвагу пытанню захавання гістарычнай памяці, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, спартыўным дасягненням і культурным праектам.
Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 72 беларусак ордэнам Маці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №170 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Алжыр і Беларусь робяць новы крок да стратэгічнага партнёрства
Учора ў Мінску адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара СЕРГЯЕНКІ са Старшынёй Нацыянальнага народнага сходу Парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагімам БУГАЛІ. Перагаворы прайшлі ў шырокім фармаце — з удзелам членаў парламенцкіх дэлегацый абедзвюх краін. Сімвалічна, што яны адбыліся
ў Дзень Афрыкі.
Што дае выкарыстанне пляцоўкі БУТБ беларускім удзельнікам таргоў
Усяго за чатыры месяцы бягучага года на біржавых таргах ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» праведзена больш за 1,1 тысячы гандлёвых сесій, заключана здзелак на суму больш за 5,4 мільёна рублёў, расказалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
«Мы — за дыялог». Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі пракаменціраваў тэлефонную размову Лукашэнкі і Макрона
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Францыі, якая адбылася 24 мая па ініцыятыве французскага боку, сведчыць аб узрастаючым інтарэсе да нармальных кантактаў і камунікацыі, якая адсутнічала некалькі гадоў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта, перадае БелТА.
Колькі беларускія кампаніі зэканомілі з пачатку года на закупцы работ і паслуг праз біржу
Паводле звестак БУТБ эканомія перавысіла больш за 900 тысяч рублёў, а сярэдняе зніжэнне кошту падчас таргоў складае 26 %.
Сезонныя абмежаванні нагрузак уведзены ў Беларусі на рэспубліканскіх дарогах
У Беларусі на рэспубліканскіх аўтадарогах пачалі дзейнічаць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 5 мая 2026 года нумар 17, паведамляе БелТА.
Беларусы заваявалі «бронзу» першага этапу Еўралігі па пляжным футболе
Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала «бронзу» стартавага этапу Еўралігі ў іспанскім Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя.
У Індыі чатыры жанчыны сталі ахвярамі нападу тыгра
У індыйскім штаце Махараштра чатыры жанчыны сталі ахвярамі нападу тыгрыцы і яе дзіцянятаў. Гэты інцыдэнт стаў сёмым выпадкам смяротнага нападу тыгра ў гэтай акрузе ў гэтым годзе, перадае БелТА.
Politico: кіраўнік Еўракамісіі наведае Літву, каб абмеркаваць інцыдэнты з БПЛА
Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 26 мая накіруецца ў Літву, каб абмеркаваць з лідарамі краін Балтыі нядаўнія з’яўлення дронаў у іх паветранай прасторы, паведамляе БелТА.