Навiны
Тэхналогію 5G плануюць запусціць у Гродне да канца года
Тэхналогію 5G плануюць запусціць у Гродне да канца года. Пра гэта расказала на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара ў камерцыйных пытаннях beCloud Юлія Гаўрыловіч, паведаміла БелТА.
У Кітаі захоўваецца значны рост вытворчасці і продажаў NEV-аўтамабіляў
У маі ў Кітаі былі зафіксаваны двухзначныя тэмпы росту вытворчасці і продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле даных Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая (CAAM ), вытворчасць NEV вырасла на 22,4 працэнта ў гадавым вылічэнні і перавысіла 1,5 мільёна машын, а продажы павялічыліся на 14,4 працэнта — да 1,49 мільёна адзінак, перадае «Сіньхуа».
Амаль 2,4 мільёна аўтамабіляў у Беларусі ездзяць без дзейнага тэхагляду
Паводле даных адкрытых крыніц, на 1 чэрвеня 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 4 506 148 транспартных сродкаў. Пры гэтым дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (гэта значыць, дзейных тэхаглядаў) аказалася толькі 2 126 558. Іншымі словамі, 52,9% аўтапарку — амаль 2,4 мільёна машын — або не праходзілі тэхагляд, або маюць пратэрмінаваныя дакументы. Пра гэта расказалі на прадпрыемстве «Белтэхагляд».
Пад коламі 52 клавішы. Як гучыць музычная дарога на шляху ў Белавежскую пушчу
Уладкаванне музычнай дарогі завяршылі ў Камянецкім раёне на пад’ездзе да нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Аб гэтым паведамілі ў РУП «Брэстаўтадар», перадае БелТА.
У Беларусі з’явілася «адно акно» для ўладальнікаў электрамабіляў
Беларуская асацыяцыя развіцця электратранспарту (БЭТА) запусціла партал з «адным акном» для дзейных і будучых уладальнікаў электрамабіляў, паведамляе БелТА.
Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў маі вырас на 21,5 працэнта
Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў маі вырас на 21,5 працэнта ў параўнанні з красавіком, паведамілі БелТА ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).
Беларусы ў маі набылі рэкордную колькасць аўтамабіляў BELGEE і Geely
Кітай абагнаў Японію па аб’ёме продажаў аўтамабіляў
У мінулым годзе сукупны аб’ём продажаў аўтамабіляў японскіх вытворцаў знізіўся да прыкладна 25 млн адзінак. Кітайскія аўтавытворцы прадалі ў мінулым годзе па ўсім свеце каля 27 млн аўтамабіляў, упершыню абагнаўшы Японію і выйшаўшы на першае месца ў свеце. Японія, упершыню з 2000 года, страціла лідарства, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сезонныя абмежаванні нагрузак уведзены ў Беларусі на рэспубліканскіх дарогах
У Беларусі на рэспубліканскіх аўтадарогах пачалі дзейнічаць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 5 мая 2026 года нумар 17, паведамляе БелТА.