Навiны
Мультыбрэндавы цэнтр «Беларускія машыны» адкрыўся ў Варонежы
Найбуйнейшы ў Цэнтральнай Расіі мультыбрэндавы цэнтр «Беларускія машыны» адкрыўся ў Варонежы. На гэтай пляцоўцы шырока прадстаўлена беларуская сельскагаспадарчая, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка, паведаміла БелТА.
Цана газу ў Еўропе ўпершыню з канца сакавіка перасягнула $700 за 1 тыс. куб. м
Цана газу ў Еўропе ў ходзе таргоў на біржы пераадолела адзнаку $700 за 1 тыс. куб. м, што адбылося ўпершыню з 23 сакавіка, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE. Расказала БелТА.
Беларусам не варта хвалявацца: склад Wildberries у Каледзіне працуе ў звычайным рэжыме
Лагістычны цэнтр у Каледзіне аднавіў работу ў штатным рэжыме пасля праведзенай эвакуацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Wildberries у Беларусі.
У ЗША бензін зноў падаражэў да $4 за галон
Сярэдні кошт бензіну ў ЗША зноў дасягнуў $4 за галон (3,79 літра). Пра гэта расказвае ТАСС са спасылкай на звесткі нацыянальнай аўтамабільнай асацыяцыі (AAA). Паведаміла БелТА.
На вышыні, або Навошта штодня падымацца над зямлёй?
У Беларусі існуе спіс цяжкіх работ і работ са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі, на якіх забараняецца прыцягненне да працы жанчын. На сёння ён уключае больш за 80 пазіцый. Прафесіі «машыніст крана вежавага» сярод іх няма...
Бюджэтны працэс у Саюзнай дзяржаве будзе лічбавізаваны
Савет Міністраў СД 14 ліпеня прыняў пастанову «Аб лічбавізацыі бюджэтнага працэсу ў Саюзнай дзяржаве». Дакумент апублікаваны на сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.
У Беларусі скарэкціравалі сістэму рэгулявання цэн
Асноўныя змяненні датычацца пераліку тавараў, на якія распаўсюджваецца цэнавае рэгуляванне: замест 199 пазіцый іх засталося 76. Амаль цалкам са спіса былі выключаныя нехарчовыя тавары.
Як засцерагчыся ад «свербу купальшчыка»?
Пасля купання неабходна расцерці скуру ручніком або пяском, каб разбурыць цэркарыі, якія пачалі ўжо ўкараняцца, а пасля прыняць душ
Плац-канцэрт, кінолагі, конны патруль. Акцыя «За бяспеку — разам» пройдзе на «Славянскім базары ў Віцебску»
Акцыя Міністэрства ўнутраных спраў «За бяспеку — разам» пройдзе з 16 па 19 ліпеня ў рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
З 1 верасня ў Беларусі змяняюцца правілы прыёму ў ліцэі
Правілы прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў ліцэях, універсітэтах, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі нумар 270 ад 17 жніўня 2022 года, скарэкціраваны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 119 ад 25 чэрвеня 2026 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.