Навiны
У Беларусі зацверджана новая схема дастаўкі сельгасарганізацыям дызпаліва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ № 238, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа ад 22 снежня 2020 года № 479 «Аб пастаўцы дызельнага паліва». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гукі, якія лечаць: АСМР як лічбавыя лекі ад трывогі для новага пакалення
Мы жывём у эпоху інфармацыйнага шуму. Апавяшчэнні, званкі, гул машын — наш мозг знаходзіцца ў пастаянным рэжыме работы. Але паралельна з гэтым у інтэрнэце зарадзіўся ціхі феномен, які збірае мільярды праглядаў. Шэпт, храбусценне паперы і гук дажджу.
Чаму моладзь выбірае працу ў студатрадах
Працоўнае лета ў разгары! Традыцыя, закладзеная ў СССР, цудоўна прыжылася ў суверэннай Беларусі, і кожны год тысячы студэнтаў адпраўляюцца на летнюю падпрацоўку. Студатрадаўскі рух прапануе моладзі некалькі кірункаў. Уласны карэспандэнт «Звязды» даведалася, як працуецца моладзі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Сузор’е» Гродзенскага раёна ў складзе педагагічнага атрада.
У Ніжагародскай вобласці Расіі затрымалі ката-наркакур’ера
Незвычайнага наркакур’ера заўважылі супрацоўнікі Чырванабакаўскай папраўчай калоніі. Парушальнікам аказаўся кот, паведамляе прэс-служба ГУФСВП Расіі па Ніжагародскай вобласці.
Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Узброеных Сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 ліпеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Меры па зніжэнні колькасці ДТЗ і змяненні ў падрыхтоўцы вадзіцеляў разгледзелі ў Савеце Міністраў
Меры па зніжэнні колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, развіццё сістэмы аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў ПДР і прафілактыку аварый па віне вадзіцеляў са стажам кіравання да двух гадоў разгледзелі на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Аляксандра Церахава. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Нацыянальная экспазіцыя Беларусі адкрылася на выстаўцы Food&Hospitality Indonesia
Нацыянальная экспазіцыя Беларусі адкрылася на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, напіткаў і індустрыі гасціннасці Food&Hospitality Indonesia, якая праходзіць у Джакарце з 21 па 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Шумныя суседзі, капрамонт, рэклама ў сацсетках. З якімі пытаннямі часцей за ўсё звяртаюцца мінчане
З якімі пытаннямі часцей за ўсё звяртаюцца мінчане, расказала ў час аператыўнай нарады начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінгарвыканкама Іна Кавалеўская, паведаміла БелТА.
Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адмінпрацэдуры па ахове інтэлектуальнай уласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з прававой аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Памёр народны мастак Расіі Уладзімір Піменаў
Народны мастак Расійскай Федэрацыі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Уладзімір Піменаў памёр ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе Расійскай акадэміі мастацтваў (РАМ).