Навiны
Экзамены па прадметах у наступным годзе будуць праходзіць з 26 мая да 5 чэрвеня
Міністэрства адукацыі адпаведнай пастановай зацвердзіла графік правядзення ЦТ. У адукацыйным ведамстве праінфармавалі аб асноўных датах правядзення экзаменаў. Такім чынам, 29 мая абітурыенты будуць здаваць беларускую і рускую мовы. 26 мая і 5 чэрвеня — чарга па грамадазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Матэматыку, біялогію, геаграфію, замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) абітурыенты будуць здаваць 26 мая і 2 чэрвеня.
Кожны навучэнец мае роўны доступ да якаснай адукацыі
Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідараў па колькасці навучэнцаў на аднаго настаўніка. У нас гэтая лічба складвае 10-11 вучняў на аднаго настаўніка, у той час як у краінах ЕС на педагога прыпадае 25 вучняў, у ЗША — 15.
У скарбонку ведаў — веды фінансавыя
Міністр адукацыі Андрэй Іванец і першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў абмеркавалі пытанні ўкаранення фінансавай асветы ў сістэму адукацыі.
Па ўсёй краіне перад Днём народнага адзінства прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам моладзі
Трэніроўка памяці ў дзяцей і падлеткаў: простыя спосабы палепшыць запамінанне
Асаблівасці «Месяца першакурсніка» ў галоўнай ВНУ краіны
Пачатак навучальнага года — час, калі першакурснікі становяцца ў цэнтры асаблівай увагі з боку вопытных педагогаў і студэнтаў-валанцёраў, якія цэлы месяц забяспечваюць учарашнім школьнікам поўную інфармацыйную і прававую падтрымку. Як расказалі ў Міністэрстве адукацыі, верасень першакурсніка распісаны літаральна па днях і гадзінах. Акрамя «пар», у іх дзясяткі мерапрыемстваў, што дапамагаюць увайсці ў студэнцкае жыццё і побыт, знайсці сяброў і наладзіць адносіны з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі.
Мінадукацыі вызначыла тэрміны правядзення выніковых выпрабаванняў для школьнікаў у 2025/2026 навучальным годзе
Мінадукацыі вызначыла формы і тэрміны правядзення выніковых выпрабаванняў для школьнікаў у 2025/2026 навучальным годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства № 147 ад 21 жніўня 2025 года, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.