Навiны
Падведзены вынікі Года добраўпарадкавання і вызначаны найлепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Кадры, якія рыхтуе аўтамеханічны каледж у Гомелі, на прадпрыемстве дакладна не прыйдзецца перавучваць
Машынабудаванне пачынаецца тут
«Рабіце добрыя справы — і дабро абавязкова вернецца» — жыццёвае крэда сенатара Алы Смаляк
Урачысты прыём для жанчын Гомельшчыны прайшоў у абласным грамадска-культурным цэнтры
Віншаванні жыхаркам рэгіёна адрасавалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. Удзел у прыёме прыняла член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч.
Асацыяцыю маладзёжных саветаў маюць намер стварыць у Гомельскай вобласці
Асацыяцыю маладзёжных саветаў маюць намер стварыць у Гомельскай вобласці. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Маладзёжнага савета пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў, перадае БелТА.
Да вялікай вады рыхтуюцца па максімуме
Гатоўнасць падраздзяленняў Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС адрэагаваць на любое развіццё паводкавай сітуацыі ў рэгіёне абмеркавалі падчас рабочага візіту на Гомельшчыну міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага.
Падзяка за вернасць справе
Ёсць сярод нас жанчыны, якіх называюць вернымі. Яны не пройдуць міма чужой праблемы, змогуць далікатна прамаўчаць, калі трэба, і рашуча выказацца ў абарону дабра, падтрымаць безабароннага, не сагнуцца перад складанасцямі. Так можна сказаць пра Валянціну Рагоўскую. Больш за 20 гадоў яна ўзначальвала Гомельскі абласны драмтэатр. Пры ёй калектыў атрымаў званне Заслужанага, тры артысты сталі народнымі, пачалі праводзіцца славянскія тэатралізаваныя сустрэчы, зарадзіліся новыя фестывалі ў розных раёнах.
Гамяльчанка па падробленых рэцэптах купляла асаблівыя лекі. Суд вынес прысуд
Падрабіла рэцэпты і купіла сабе прэпараты — пракуратура Гомеля падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.
На Гомельшчыне ў аварыі загінулі жанчына і яе сын
Па папярэдніх даных, каля 8:20 на дарозе Р82 «Акцябрскі — Парычы — Рэчыца» ў Рэчыцкім раёне жыхарка Светлагорска 1990 г. н. ехала на аўтамабілі Renault Laguna. Яна не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў грузавік DAF. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».