Навiны
Сергяенка ў Азербайджане: Беларусь гатова сумесна шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі
Беларусь адкрыта для шчырага дыялога і жывога партнёрства, гатова разам з вамі шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў Азербайджане, дзе стартавала 13-я сесія Сусветнага форуму гарадоў, які праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, паведамляе БелТА.
Ад прамысловай кааперацыі да адукацыі. Стала вядома праграма Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Савет Рэспублікі апублікаваў праграму XIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 25-26 чэрвеня 2026 года ў Мінску і Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.
Апошні званок і выпускны ў Мінску
13,5 тысячы выпускнікоў, новы фармат і дзесяцідзённыя зборы
У Гродне на прадпрыемстве загінуў работнік, узбуджана крымінальная справа
У Гродне на прадпрыемстве загінуў механізатар, справу расследуе УСК, паведамілі БелТА ва ўпраўленні СК па Гродзенскай вобласці.
Распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
У цэнтры культуры «Віцебск» распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта каля 40 вырабаў: пано, футболкі, гурткі, магніты, блакноты і многае іншае. Пра гэта паведамляе БелТА.
Беларускія гімнасты вяртаюцца на міжнародную арэну са сцягам і гімнам
Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дапусціла беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў са сцягам і гімнам, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
ДАІ заклікала дарослых стаць прыкладам для дзяцей на дарозе
З надыходам цёплага надвор’я дзеці праводзяць больш часу на вуліцы, часта застаючыся без нагляду дарослых. У гэты перыяд традыцыйна ўзрастае рызыка ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Вядучыя вучоныя папярэдзілі Міжнародную федэрацыю футбола аб рызыцы правядзення матчаў сёлетняга чэмпіянату свету ў ЗША. Што здарылася?
Футбалісты, якім трэба будзе выступіць на чэмпіянаце свету па футболе (ён стартуе 11 чэрвеня і асноўная частка яго пройдзе ў ЗША), рызыкуюць сутыкнуцца з высокай рызыкай для здароўя. Пра гэта папярэдзілі два з лішнім дзясяткі аўтарытэтных вучоных у галіне медыцыны, клімату і спорту. У адкрытым лісце ў адрас Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA), апублікаваным на днях, спецыялісты называюць існуючыя меры па абароне здароўя ігракоў, вымушаных спаборнічаць на спякоце, неадэкватнымі і заклікаюць да іх перагляду. Аж да таго, каб матчы адкладаліся на позні час ці пераносіліся на іншы дзень.
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-красавіку вырас на 6,2%
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені — красавіку 2026 года склаў 34,7 млрд рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — красавіка 2025-га. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў «Белагра-2026»
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў 36-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2026», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.