Навiны
Спікеры абедзвюх палат парламента працавалі ў Віцебскай вобласці
Малочнатаварныя комплексы, мехдвары і сацыяльныя аб’екты.
Каталіцкія ўрачыстасці прайшлі ў Браславе
Каталіцкія ўрачыстасці прайшлі ў Браславе, дзе ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, або, як яе яшчэ называюць, Маці Божай «Уладарка азёр», паведамляе БелТА.
Больш за 31 тыс. турыстаў наведалі нацпарк «Браслаўскія азёры» ў 2025 годзе
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" за мінулы перыяд 2025 года наведалі больш за 31 тыс.турыстаў. Пра гэта заявіла на палях III Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo выконваючая абавязкі намесніка генеральнага дырэктара па ідэалогіі - начальнік аддзела турызму дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" Надзея Дударонак, перадае БелТА.
Сергяенка правядзе 22 мая асабісты прыём грамадзян у Браславе
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правядзе 22 мая асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце з 12:00 да 14:00. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Як зрабіць з вёскі музей пад адкрытым небам?
З Аляксандрам Плыгаўкам мы пазнаёміліся падчас камандзіроўкі ў аграгарадок Друя. Туды малады чалавек пераехаў паўтара года таму, пакінуўшы прэстыжную работу ў Мінску. Цяпер ён загадчык філіяла «Друеўскі пасялковы дом культуры», атэставаны экскурсавод, старшыня Савета працоўнай моладзі Браслаўскага раёна, актывіст праекта «Таямніцы пры граніцы» і проста энтузіяст, які запальвае сваёй энергіяй усіх навокал. Сустрэліся і пагаварылі з ім аб жыцці, адраджэнні вёскі і творчых планах.