Навiны
У Віцебску прэзентавалі новае краязнаўчае выданне
Аркадзя Падліпскага добра ведаюць на Віцебшчыне і ў нашай краіне як аднаго з вядучых краязнаўцаў Беларусі. Творчасці, новым кніжным праектам Аркадзя Міхайлавіча і была прысвечана чарговая імпрэза ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.
Караткевіч крочыць па ўсім свеце
«Родны край...» падарожнічае па Віцебшчыне
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прайшла творчая імпрэза, прысвечаная творчасці паэтаў Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай
У падарожжа па Віцебску запрашае Падліпскі
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна прадаўжае творчы праект «Краязнаўчыя сустрэчы». Чарговая сустрэча чытачоў, наведвальнікаў бібліятэкі, усіх, хто імкнецца адкрыць віцебскія таямніцы, была прысвечана знаёмству з кнігай вядомага ў краіне і за яе межамі краязнаўчага пісьменніка Аркадзя Падліпскага «Працяг сапраўдных вандровак па старому Віцебску».