Навiны
Гуманітарная місія ў Алешках рыхтавалася з мая
Гуманітарную місію ў горадзе Алешкі Херсонскай вобласці рыхтавалі з мая. Аб гэтым заявіла ўпаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Яна Лантратава, перадае ТАСС.
Беларускі бок удзельнічае ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках
Беларускі бок афіцыйна далучыўся да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, паведамляе БелТА.
Украінская дэлегацыя на чале з амбудсменам Лубінцом прыбыла ў Гомельскі раён
Украінская дэлегацыя на чале з упаўнаважаным Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом прыбыла ў пункт пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім раёне, перадае БелТА.
Алешкі ў «рэжыме цішыні». Як пачалося перамір’е ў прыфрантавым горадзе і чым дапамагла Меланія Трамп
Прыфрантавы горад Алешкі на херсонскім напрамку з 27 кастрычніка жыве ў «рэжыме цішыні». Расійскі і ўкраінскі бакі пры пасрэдніцтве ЗША — і перш за ўсё жонкі амерыканскага лідара Меланіі Трамп — дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў раёне населенага пункта для правядзення гуманітарнай аперацыі.
Кітайскія кампаніі занялі топ-5 сусветнага рынку гуманоідных робатаў
«Дзеці плачуць на адной мове». Пяткевіч пра гуманітарны трэк у СНД, які здольны звязаць і ўсё астатняе
Сацыяльная сфера ў супрацоўніцтве паміж краінамі СНД з’яўляецца тым пунктам судакранання, якая можа звязаць разам і ўсе астатнія напрамкі. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі ў Туркменістане напярэдадні саміту Садружнасці заявіла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі і нацыянальны каардынатар па пытаннях СНД Наталля Пяткевіч, перадае БелТА.
Даведаліся, чаму і ў якіх выпадках прапаганда можа спрацаваць на карысць або, наадварот, нашкодзіць
Робаты-гуманоіды выходзяць на рынак працы ў Шэньчжэне
Улады Шэньчжэня (мегаполіс на паўднёвым усходзе Кітая) усё больш актыўна ўкараняюць чалавекападобных робатаў у прамысловасць, дарожны рух, сферу паслуг і нават падчас догляду пажылых людзей. Робаты ўжо становяцца неад’емнай часткай гарадскога жыцця і вытворчасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб чым варта задумацца ў эпоху рабатызацыі
У сваіх паўсядзённых або прафесійных задачах мы нярэдка сёння звяртаемся па дапамогу не да прадстаўнікоў старэйшага, больш вопытнага пакалення, як гэта было раней, а да штучнага інтэлекту. Чаму так адбываецца? Як робаты ўплываюць на эканоміку і развіццё краіны? Пра гэта мы пагаварылі з нейрахірургам, навуковым супрацоўнікам аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчыкам кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, членам Беларускага саюза журналістаў Гуменам ГАРБАННІДЖАДАМ.