Навiны
Звяры прыходзяць на досвітку, або Дзённік аднаго турпаходу
Хібіны — найбуйнейшы на Кольскім паўвостраве горны масіў — яшчэ гадоў 15 таму быў амаль невядомы турыстам за межамі Мурманскай і некалькіх суседніх з ёй абласцей. Сёння, разам з Тэрыберкай, гэта адзін з модных кірункаў у тым ліку і для беларускіх аматараў «экстрэмальных падарожжаў» (якіх у нашай краіне нямала, і не толькі сярод моладзі). Тут можна ўбачыць адначасова і тайгу, і тундру, і здаецца, «іншапланетную» каменную пустыню...
Краснапольскі бацюшка Мікалай пра веру, патрыятызм і сваю місіянерскую дзейнасць
32-гадовага свяшчэнніка Мікалая Ляшкевіча ведаюць нават тыя, хто асабіста з ім не знаёмы. Малады клірык актыўна прасоўвае асновы хрысціянскай веры ва ўсіх сацсетках і месенджарах. У яго сотні тысяч і нават мільёны праглядаў. Дзякуючы яму шмат хто адкрыў для сябе не толькі шлях да Бога, але і Краснаполле — маленькі гарадскі пасёлак на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны, які моцна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС і напалову апусцеў.
Глускі бондар стварае свае вырабы па традыцыйных тэхналогіях
Традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Глускі бондар, народны майстар Уладзімір Станкевіч стварае свае вырабы — бочкі, кадкі, цэбары, запарнікі — выключна па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі. Ён адзіны народны майстар па бандарнай справе на Магілёўшчыне. паведаміла БелТА.
АПК застаецца прыярытэтам развіцця
На гэтым засяродзіў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас абмеркавання сельскагаспадарчых планаў Магілёўшчыны
Каля 14 гектараў лесу дапамаглі аднавіць прадстаўнікі ФПБ на Магілёўшчыне
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі традыцыйна падключаецца да акцыі «Дай лесу новае жыццё!».