Навiны
Тавары — у 66 краін, паслугі — у 118. Аб геаграфіі экспарту гомельскіх прадпрыемстваў расказалі ў аблвыканкаме
Экспарт тавараў за 8 месяцаў гэтага года ў Гомельскай вобласці склаў $3 млрд, тэмп росту да аналагічнага леташняга перыяду перавысіў 23%. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Міхаіл Акунец на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў студзені-верасні і рэалізацыю праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на бягучае пяцігоддзе, перадае БелТА.
Аграрыі Беларусі намалацілі больш за 10,8 млн тон збожжавых з улікам рапсу і кукурузы
Па аператыўных звестках на раніцу 30 кастрычніка, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана 10 мільёнаў 819 тысяч тон збожжавых з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым паведамляе SB.by.
«Перамога была б няпоўнай без сцяга і гімна». Барэц Маскевіч аб залатой узнагародзе чэмпіянату свету
Беларускія барцы грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч і Павел Глінчук пасля вяртання на радзіму з Астаны расказалі аб выступленні на чэмпіянаце свету, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
«Эканоміка Мінска развіваецца стабільна». Кухараў пра выкананне мэтавых паказчыкаў на пяцігодку
Эканоміка Мінска развіваецца стабільна. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас пашыранага пасяджэння Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.
Праект стварэння прадпрыемства па вытворчасці стрэлачных пераводаў абмеркавалі на сустрэчы ва ўрадзе
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу са старшынёй ТАА Railways Systems KZ Сяргеем Паўлінгерам, паведамляе БелТА.
У Мінску завяршаюць мадэрнізацыю будынка планетарыя. Даведаліся, на якім этапе работы
Вечар фартэпіяннай музыкі арганізуюць у Нацыянальнай бібліятэцы 6 лістапада
Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць на вечар фартэпіяннай музыкі, які пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 6 лістапада, паведамляе «Мінск-Навіны».
Кааперацыю краін ЕАЭС у прамысловасці і сельскай гаспадарцы абмеркавалі Пяткевіч і міністр ЕЭК
Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч правяла сустрэчу з членам Калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гаар Барсегян, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш
Глабальная эканоміка не проста фрагментуецца. Паміж дзяржавамі ідзе жорсткая барацьба за больш высокі міжнародны статус. І ў немалой ступені яна разгортваецца ў галіне ноу-хау. Тэхналогіі сталі адным з інструментаў канкурэнцыі і нават барацьбы. У зоне рызыкі знаходзяцца дзяржавы, якія ў сваёй мадэлі актыўна выкарыстоўвалі трансфер тэхналогій для індустрыяльнага развіцця. У Беларусі, нягледзячы на сціплыя памеры, склаўся паўнацэнны прамысловы комплекс з адпаведным навуковым суправаджэннем як на ўзроўні фундаментальных, так і прыкладных даследаванняў. І перад навукай і прамысловасцю стаіць сур’ёзны выклік: неабходна, з аднаго боку, забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт па стратэгічных кірунках, з другога — актыўна распрацоўваць і ўкараняць інавацыі будучыні. Як выканаць гэтыя задачы, пагутарылі з першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталем Залескім.