Навiны
Вынікі сацдаследавання: дзе беларусы робяць пакупкі і як ацэньваюць якасць мабільнага інтэрнэту
Як мы ўжо паведамлялі, днямі былі прэзентаваныя вынікі трэцяй часткі сацдаследавання, якое праводзіў у ліпені—жніўні Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). У ім узялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Трэцяя частка датычылася актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня. Сёння мы працягваем публікаваць яе падрабязнасці. Сацыёлагі пыталіся ў беларусаў пра перавагу сярод гандлёвых пляцовак, якасць мабільнага інтэрнэту, бяспеку на тратуарах з-за вялікай колькасці сродкаў персанальнай мабільнасці і ўвогуле пра тое, якія пытанні хвалююць іх найбольш.
У кітайскім Чэнду праходзіць Міжнародны аўтамабільны салон
Ці здымуць абмежаванні на мабільныя тэлефоны ў беларускіх школах? У Мінадукацыі адказалі
З 1 верасня правілы выкарыстання мабільных тэлефонаў у беларускіх школах не зменяцца. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
Колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд
Цяпер на долю Кітая прыпадае больш як 40 працэнтаў глабальных падключэнняў да сетак сувязі пятага пакалення (5G), і, паводле ацэнак, да 2030 года колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд. Пра гэта гаворыцца ў «Дакладзе аб мабільнай эканоміцы Кітая за 2026 год», перадае «Сіньхуа».
На сталічныя вуліцы выходзіць мабільны кантроль
У Мінску пачаў працаваць мабільны комплекс кантролю платных парковак. Спецыяльны аўтамабіль, які ўжо прайшоў сертыфікацыю і атрымаў пацверджанне як сродак вымярэння, штодня будзе аб’язджаць зоны платнай паркоўкі і фіксаваць нумарныя знакі.
У Беларусі з 1 ліпеня спрашчаецца працэдура мытнага транзіту для аўтамабільных перавозчыкаў
З 1 ліпеня беларускія перавозчыкі змогуць не прастаўляць адзнакі мытных органаў у транспартных дакументах пры выпуску тавараў у адпаведнасці з працэдурай мытнага транзіту. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Сетка аўтамабільных дарог Беларусі сфарміравана і з’яўляецца адной з самых лепшых і шчыльных сярод краін СНД
Адна з умоў паспяховага развіцця эканомікі — добрыя дарогі. Яны ж даюць доступ да медыцынскіх і сацыяльных паслуг, адукацыйных і культурных устаноў. Бяспеку на дарогах забяспечваюць якаснае дарожнае пакрыццё, кругласутачнае асвятленне, зручныя тратуары і пешаходныя пераходы. А ўкараненне інавацый дазваляе не толькі павысіць якасць і хуткасць будаўніцтва дарог, але і значна знізіць агульныя выдаткі на іх абслугоўванне.
Падрыхтоўка дарог да летняй эксплуатацыі павінна быць завершана да 9 мая
Чым небяспечны лебедзь з пакрышкі?
Аўтамабільныя шыны не раскладаюцца натуральным шляхам і патрабуюць спецыяльнай утылізацыі
У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць для сотавых аператараў за невыкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі і якасці паслуг сотавай сувязі
Як вядома, Кіраўнік дзяржавы днямі падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які прадугледжвае адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.