Навiны
Школьнікі праедуць маршрутам «Цягніка Памяці»
З 2 па 6 кастрычніка пройдзе патрыятычная акцыя «Адзінства пакаленняў: маршрут памяці» ў фармаце аўтацягніка. У ёй бяруць удзел 55 школьнікаў з усёй краіны. Гэта фіналісты рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны».
Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу, які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці
Герояў трэба ведаць у твар. Згодзен, штамп. Але ў цэлым канцэпцыя правераная часам: нематэрыяльныя стымулы таксама маюць значэнне. І часам большае, чым выключна камерцыйная выгада. Да таго ж эканоміка становіцца ўсё больш эмацыянальнай, калі спажывец часцей робіць выбар па загадзе сэрца, а не зыходзячы з матэматычных разлікаў. Ёсць у мяне сур'ёзныя падазрэнні, што мы яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваем псіхалагічныя фактары ў справе дасягнення макраэканамічных мэт. Скажам, па долі рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Ёсць статыстычныя даныя, але адсутнічае персаналізацыя. Хто з буйных, сярэдніх, невялікіх аб'ектаў гандлю самы паспяховы ў рэалізацыі беларускіх тавараў? Як бачыцца, не пашкодзіла б вызначыць пераможцаў. Па-першае, людзям будзе прыемна: іх намаганні заўважаны. Па-другое, для пакупнікоў дадатковая інфармацыя, пад якой шыльдай хаваецца самы шырокі асартымент айчыннай прадукцыі.
Маладыя педагогі Гродзеншчыны сабраліся на пятай сесіі праекта «Настаўнік Белай Русі: урокі любові да Радзімы»
Школа мужнасці для дзяцей. Ваенна-патрыятычны клуб пад эгідай МНС адкрылі ў Калінкавіцкім раёне
У Калінкавіцкім раёне адкрылі ваенна-патрыятычны клуб МНС «Абярэг», паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
У Мінску пачалася гульня «Зарніца» для выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС
Каля стэлы «Мінск — горад-герой» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» сярод выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС. Як паведамілі ў міліцэйскім ведамстве, мерапрыемства стала працягам ідэалагічнага марафону «110 гадоў у адзіным страі», прымеркаванага да будучага юбілею беларускай міліцыі.
Сярод пераможцаў міжнароднага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні — беларуска
У Маскве падвялі вынікі XXXIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт», фінал якога прайшоў на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра «Русская песня».
У Мінску аб’яўлены пераможцы конкурсу «Юны патрыёт»
Маштабны конкурс, які праводзіўся сярод дзяцей работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб’яднаў больш за дзве сотні ўдзельнікаў і ў чарговы раз прадэманстраваў глыбіню разумення падрастаючым пакаленнем гісторыі краіны і яе будучыні. Імёны тых, чые работы прызнаны лепшымі, прагучалі са сцэны канцэртнай залы «Мінск».
У Гродне стартаваў Міжнародны грамадзянска-патрыятычны марафон «Час выбраў нас!»
З 4 па 7 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе маштабнае патрыятычнае мерапрыемства. У гэтыя чатыры дні на тэрыторыі ўніверсітэта адбудзецца Міжнародны грамадзянска-патрыятычны марафон пад назвай «Час выбраў нас». У ім прымуць удзел 21 адукацыйная ўстанова з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Старт рэспублікансканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі»
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Кветкі Вялікай Перамогі».