Вы тут

Выходзім на мароз


Аб­ма­ра­жэн­не ўзні­кае час­цей за ўсё з‑за праз­мер­най упэў­не­нас­ці ў тым, што тэм­пе­ра­ту­ра на­ва­коль­на­га ася­род­дзя (хо­лад, ма­роз) не мо­жа знач­на на­шко­дзіць ар­га­ніз­му. Ча­мусь­ці мно­гія за­бы­ва­юц­ца на прос­тыя іс­ці­ны, здоль­ныя за­ха­ваць зда­роўе і жыц­цё. Урач-ва­ле­о­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Ле­а­нід МЯ­ЛЕШ­КА на­гад­вае, што і як ра­біць.

24-15

1. Воп­рат­ка. На­сі­це не прос­та цёп­лую, але сва­бод­ную воп­рат­ку — якая спры­я­ла б нар­маль­най цыр­ку­ля­цыі кры­ві. Вар­та апра­нац­ца па прын­цы­пе «ка­пус­ты», каб па­між «сла­я­мі» бы­ла пра­слой­ка па­вет­ра, здоль­ная за­трым­лі­ваць цеп­лы­ню. Важ­на, каб усе слаі бы­лі лёг­кі­мі і во­да­не­пра­ні­каль­ны­мі, па­коль­кі мок­рае адзен­не па­вя­ліч­вае ры­зы­ку аб­ма­ра­жэн­ня. Не вы­ходзь­це на ма­роз без ру­ка­віц, шап­кі і ша­лі­ка. Леп­шы ва­ры­янт — ру­ка­ві­цы з тка­ні­ны, якая не пра­пус­кае віль­гаць і не пра­дзі­ма­ец­ца. Паль­чат­кі з на­ту­раль­ных ма­тэ­ры­я­лаў хоць і зруч­ныя, але ад ма­ро­зу не ра­ту­юць. Шчо­кі і ніз тва­ру мож­на аба­ра­ніць ша­лі­кам. У вет­ра­нае ха­лод­нае на­двор'е пе­рад вы­ха­дам на ву­лі­цу ад­кры­тыя ўчаст­кі це­ла змаж­це спе­цы­яль­ным крэ­мам. Не на­сі­це на ма­ро­зе ме­та­ліч­ных, у тым лі­ку за­ла­тых і ся­рэб­ра­ных упры­га­жэн­няў (пярс­цён­кі, за­вуш­ні­цы). Ме­тал асты­вае знач­на хут­чэй за це­ла, у вы­ні­ку ча­го маг­чы­мае «пры­лі­пан­не» да ску­ры і ха­ла­до­выя траў­мы. Па-дру­гое, пярс­цён­кі толь­кі тар­мо­зяць нар­маль­ную цыр­ку­ля­цыю кры­ві.

2.

Абу­так. Не вар­та на­сіць над­та цес­ны абу­так, які сціс­кае са­су­ды, што па­вя­ліч­вае ве­ра­год­насць аб­ма­ра­жэн­ня. Но­гі больш за ўсё схіль­ныя да ўздзе­ян­ня ніз­кіх тэм­пе­ра­тур, па­коль­кі ўвесь час зна­хо­дзяц­ца ў па­ста­ян­ным кан­так­це з па­верх­няй зям­лі. У вы­пад­ку пра­цяг­лых пра­гу­лак пе­ры­я­дыч­на сціс­кай­це і рас­ціс­кай­це паль­цы на на­гах, каб па­леп­шыць кра­ва­ток. Вель­мі важ­на, каб абу­так быў су­хі. У абут­ку па­він­ны быць цёп­лыя вус­ціл­кі, шкар­пэт­кі — шарс­ця­ныя.

3. Ежа. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца цёп­лая і до­сыць ка­ла­рый­ная. Ха­лод­ная ежа на­шмат горш за­свой­ва­ец­ца і па­тра­буе да­дат­ко­вай энер­гіі для пе­ра­траў­лі­ван­ня і са­гра­ван­ня ў ар­га­ніз­ме. Ка­лі ж вам у эк­стрэ­маль­ных умо­вах да­во­дзіц­ца зда­во­ліц­ца ха­лод­ным пай­ком, імк­ні­це­ся дас­ка­на­ла жа­ваць ежу, па­сту­по­ва са­гра­ва­ю­чы яе. Больш пі­це, па­жа­да­на цёп­лыя на­поі. Ва­да па­ляп­шае кро­ва­зва­рот і па­вя­ліч­вае тым са­мым за­бес­пя­чэн­не цеп­лы­нёй уся­го ар­га­ніз­ма. Нель­га за­бы­ваць, што ал­ка­голь вы­клі­кае вя­лі­кія стра­ты цеп­лы­ні і ў той жа час — ілю­зію цеп­лы­ні. Да­дат­ко­вым фак­та­рам з'яў­ля­ец­ца не­маг­чы­масць скан­цэнт­ра­ваць ува­гу на пры­кме­тах аб­ма­ра­жэн­ня. Ку­рэн­не на ма­ро­зе так­са­ма не­па­жа­да­нае, па­коль­кі ў пра­цэ­се зву­жа­юц­ца дроб­ныя са­су­ды, па­гар­ша­ец­ца мік­ра­цыр­ку­ля­цыя кры­ві, і гэ­та ро­біць ка­неч­нас­ці ўраз­лі­вы­мі.

Са­чы­це за ко­ле­рам тва­ру, ву­шэй, но­са і шчок ва­ша­га сяб­ра, а ён ня­хай «на­зі­рае» за ва­шы­мі.

Не да­зва­ляй­це аб­ма­ро­жа­на­му мес­цу зноў за­мерз­нуць — гэ­та па­гра­жае больш знач­ным па­шко­джан­нем ску­ры.

Не зні­май­це на ма­ро­зе абу­так з аб­ма­ро­жа­ных ка­неч­нас­цяў — яны рас­пух­нуць і вы не змо­жа­це зноў на­дзець яго. Не­аб­ход­на як ма­га хут­чэй дай­сці да цёп­ла­га па­мяш­кан­ня. Ка­лі змерз­лі ру­кі, па­спра­буй­це ада­грэць іх пад мыш­ка­мі.

Вяр­нуў­шы­ся да­до­му пас­ля пра­цяг­лай пра­гул­кі па ма­ро­зе, аба­вяз­ко­ва пе­ра­ка­най­це­ся ў ад­сут­нас­ці аб­ма­ра­жэн­ня ка­неч­нас­цяў, спі­ны, ву­шэй, но­са. Пу­шча­нае на са­ма­цёк аб­ма­ра­жэн­не мо­жа пры­вес­ці да ганг­рэ­ны і на­ступ­най ам­пу­та­цыі.

Як толь­кі на пра­гул­цы вы ад­чу­лі пе­ра­аха­ла­джэн­не, не­аб­ход­на як ма­га хут­чэй зай­сці ў лю­бое цёп­лае мес­ца, каб са­грэц­ца і агле­дзець най­больш ураз­лі­выя для ма­ро­зу мес­цы.

Ка­лі ў вас за­глух­ла ма­шы­на ў не­зна­ё­май мяс­цо­вас­ці або ўда­ле­чы­ні ад на­се­ле­на­га пунк­ту, лепш за ўсё ў ча­кан­ні да­па­мо­гі, ін­ша­га аў­та­ма­бі­ля за­ста­вац­ца ў ма­шы­не.

Ха­вай­це­ся ад вет­ру: ве­ра­год­насць аб­ма­ра­жэн­ня на вет­ры знач­на вы­шэй­шая.

Не ма­чы­це ску­ру: ва­да пра­во­дзіць цеп­лы­ню знач­на лепш за па­вет­ра. Не вы­ходзь­це на ма­роз з віль­гот­ны­мі ва­ла­са­мі. Ка­лі ча­ла­век, ска­жам, упаў у ва­ду, мок­рае адзен­не не­аб­ход­на зняць, ва­ду вы­цер­ці, пе­ра­апра­нуц­ца ў неш­та су­хое і тэр­мі­но­ва на­кі­ра­вац­ца ту­ды, дзе цёп­ла. У ле­се, напрыклад, трэ­ба рас­пра­нуц­ца і вы­су­шыць адзен­не, а ў час ча­кан­ня — энер­гіч­на ра­біць фі­зіч­ныя прак­ты­ка­ван­ні ка­ля агню.

Ад­праў­ля­ю­чы­ся на пра­цяг­лую пра­гул­ку на ма­ро­зе, трэ­ба пры­ха­піць з са­бой па­ру шкар­пэ­так на зме­ну, ру­ка­ві­цы і тэр­мас з га­ра­чым ча­ем. Пе­рад вы­ха­дам не­аб­ход­на па­ес­ці.

Вар­та ўліч­ваць, што ў дзя­цей тэр­ма­рэ­гу­ля­цыя ар­га­ніз­ма яшчэ не поў­нас­цю на­стро­е­на, а ў па­жы­лых людзей і пры не­ка­то­рых за­хвор­ван­нях гэ­тая функ­цыя бы­вае па­ру­ша­на. Та­кія ка­тэ­го­рыі схіль­ныя да пе­ра­аха­ладж­эн­ня і аб­ма­ра­жэн­ня. Дзе­цям праз кож­ныя 15–20 хві­лін гуль­ні на ву­лі­цы па­жа­да­на вяр­тац­ца ў цеп­лы­ню і са­гра­вац­ца.

Пер­шая да­па­мо­га на ма­ро­зе:

1. Да­ста­віць па­цяр­пе­ла­га ў цёп­лае па­мяш­кан­не. Зняць абу­так, шкар­пэт­кі, паль­чат­кі. Вы­клі­каць хут­кую да­па­мо­гу.

2. Пры лёг­кай сту­пе­ні аб­ма­ра­жэн­ня. Са­грэць пе­ра­аха­ло­джа­ныя ўчаст­кі цёп­лы­мі ру­ка­мі, лёг­кім ма­са­жам, рас­ці­ран­нем, ды­хан­нем, шарс­ця­ной тка­ні­най, па­клас­ці ват­на-мар­ле­вую па­вяз­ку.

Пры аб­ма­ра­жэн­ні 2–4 сту­пе­няў. Хут­кае са­гра­ван­не, ма­саж і рас­ці­ран­не ра­біць не трэ­ба. Па­кла­дзі­це на па­верх­ню слой мар­лі, за­тым тоў­сты слой ва­ты, пас­ля зноў мар­лі, а звер­ху — цы­ра­ту (па­вяз­ка, якая за­бяс­пе­чыць цяп­ло­і­за­ля­цыю). Па­шко­джа­ныя ка­неч­нас­ці фік­су­юць з да­па­мо­гай пад­руч­ных срод­каў (до­шчач­кі, фа­не­ры, тоў­ста­га кар­до­ну) — на­клад­ва­юць і пры­бін­тоў­ва­юць па­верх па­вяз­кі. У якас­ці іза­лю­ю­ча­га цяп­ло ма­тэ­ры­я­лу мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць ват­нік, фу­фай­ку, шарс­ця­ную тка­ні­ну.

3. Па­цяр­пе­ла­му трэ­ба даць цёп­лае піт­во, га­ра­чую ежу, па 1 таб­лет­цы ас­пі­ры­ну, аналь­гі­ну, па 2 таб­лет­кі «Но-шпа» і па­па­ве­ры­ну.

4. Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца рас­ці­раць сне­гам, па­коль­кі са­су­ды ка­неч­нас­цяў мож­на лёг­ка па­шко­дзіць, а мік­ра­траў­мы ску­ры па­спры­я­юць за­ня­сен­ню ін­фек­цыі. Нель­га вы­ка­рыс­тоў­ваць хут­кае ада­гра­ван­не аб­ма­ро­жа­ных ка­неч­нас­цяў ка­ля вог­ні­шча, пры­мя­няць грэл­кі, па­коль­кі гэ­та па­гор­шыць пра­ця­кан­не аб­ма­ра­жэн­ня. Нель­га пры­мя­няць для рас­ці­ран­ня алеі, тлу­шчы, спірт.

5. Пры агуль­ным пераахаладжэнні лёг­кай сту­пе­ні да­стат­ко­ва са­грэц­ца ў цёп­лай ван­не пры па­чат­ко­вай тэм­пе­ра­ту­ры ва­ды 24 гра­ду­сы, якую па­вы­сіць па­сту­по­ва да нар­маль­най тэм­пе­ра­ту­ры це­ла. У больш цяж­кіх вы­пад­ках па­цяр­пе­ла­га не­аб­ход­на да­ста­віць у баль­ні­цу.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.