Вы тут

Ежа для роздуму ў парку Горкага


27-19

Прайсці міма гэтай падзеі ў парку Горкага было проста немагчыма. І прычына гэтага — пахі гастранамічных страў. Справа ў тым, што там адбываўся ўжо трэці Міжнародны кулінарны фестываль Смачнага блога. Усе, хто прыйшоў, маглі ўбачыць майстар-класы знакамітых кухараў, паказальныя выступленні, дэгустацыі, конкурсы, канцэрт. Аматары гатаваць маглі паспрабаваць паўтараць за прафесіяналамі.

27-18

27-17

У рамках фестывалю праходзіў другі Рэспубліканскі кулінарны турнір «Залаты Кіцель-2014». Прафесійныя кухары з усіх куткоў Беларусі прыехалі, каб спаборнічаць за званне найлепшага. Кухня была абсталявана так, каб усё адбывалася пад пільным наглядам суддзяў і гледачоў. Такім чынам была магчымасць не толькі паназіраць за спаборніцтвам, а яшчэ і дадаць новыя рэцэпты ў сваю кулінарную скарбонку. Кухары неаднаразова заяўлялі, што амаль усе стравы магчыма прыгатаваць дома. Таксама варта адзначыць, што кожны з удзельнікаў павінен быў зрабіць дзве порцыі — для суддзяў і гледачоў.

Сёлета кухары даказвалі свой прафесіяналізм не толькі ў гатаванні смачных страў, але і ў валоданні нажом: перамагаў той удзельнік, хто паспяваў нарэзаць больш цыбулі.

Сяргей Нікановіч, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.