Вы тут

Золата — у «гарнякоў»!


Упершыню ў сваёй гісторыі салігорскі «Шахцёр» стаў чэмпіёнам краіны па хакеі.

26-53

У чацвёртым матчы фінальнай серыі падапечныя Андрэя Гусава перамаглі на сталічным спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна» «Юнацтва» — 3:1. У выніку лік у серыі стаў 4:0 на карысць «кратоў».

— Мы шчаслівыя, бо ішлі да гэтага напрацягу ўсяго сезона, — прызнаўся Андрэй Гусаў, галоўны трэнер «Шахцёра». — Хачу падзякаваць усім хлопцам, адміністрацыі: ад заточніка канькоў да губернатара Мінскай вобласці. Усе рабілі для каманды тое, на што былі здатныя. Перайграць «Юнацтва» 4:0 — дарагога каштуе. Цяпер галоўная задача — захаваць каманду.

Тым часам распачаўся чарговы збор нацыянальнай зборнай. Наша лядовая дружына правядзе серыю таварыскіх сустрэч у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку. 4 з іх адбудуцца ў Беларусі. 2 і 4 красавіка нашы суайчыннікі сустрэнуцца з Латвіяй (спачатку ў Маладзечне, пасля — у Лідзе), 24-га і 25-га — у Мінску і Салігорску пройдуць матчы са зборнай Нарвегіі.

Якаў ЖУРБІН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.