Вы тут

Адкрытая трэніроўка па воркауце прайшла ў Мінску


Цяпер, каб далучыцца да здаровага ладу жыцця, зусім не абавязкова купляць дарагія абанементы - у Мінску пачалі адбывацца арганізаваныя масавыя воркауты.


Адзін з заняткаў быў прысвечаны спецыяльна дзяўчатам. Патрэніравацца на свежым паветры ў кампаніі лідара нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы Меліты Станюты і дзеючай чэмпіёнкі Беларусі па воркауце Марыі Глінскай можна было любой дзяўчынцы бясплатна. Спартыўная пляцоўка на Новай Баравой сабрала аматарак спартыўнага ладу жыцця, нягледзячы на халоднае надвор’е. Так, Марыя Глінская падзялілася некалькімі базавымі практыкаваннямі, з якіх можна пачынаць трэніроўкі. Бо галоўная філасофія воркаута - гэта натуральнасць. Заняткі з уласнай вагой можна праводзіць пры дапамозе максімальна простых трэнажораў: няхай гэта будуць звычайныя лаўкі або турнікі. А Меліціна Станюта ў сваю чаргу нагадала ўсім прысутным пра важнасць размінкі і правяла для дзяўчат майстар-клас па расцяжцы.

Усім ахвотным: бясплатныя жаночыя трэніроўкі пад кіраўніцтвам прафесіяналаў будуць праводзіцца ў Новай Баравой штотыдзень на працягу кастрычніка.

Расклад наступных трэніровак:

Калі: 11, 13, 18 Кастрычніка.

Дзе: спортпляцоўка ў Новай Баравой.

Пачатак: 18:00.

Гарачы чай: будзе!

Каментары

Выдатны рэпартаж! Цікавая навіна. І ў плане здымак -- профі. Карысны і патрэбны журналісцкі матэрыял

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.