Вы тут

Ці хадзілі вы калі-небудзь у казіно?


Юрый ЛЫСУХА, ахоўнік:

1381268166242_1

— Хадзіў даўно ўжо, некалькі гадоў таму, для забавы. Думаю, што казіно і ўсе падобныя ўстановы трэба тэрмінова закрыць: гэта крыніца гора і дэградацыі. Чалавек павінен працай зарабляць сабе на жыццё. Што датычыцца забавы, то ты і не заўважыш, як яна ператворыцца ў бяду. Мне калісьці сябар распавёў, як знаёмы яго бацькі, бізнесмен, у казіно «зліў» мільён долараў ці нават больш. Ды і шмат падобных гісторый я чуў па тэлебачанні.

Маргарыта КОПЦЮГ, майстар спорту па хуткасным бегу на каньках:

1381268167410_2

— Не, ніколі. Мне гэта не патрэбна. Што я там магу знайсці для сябе цікавага? Ёсць шмат іншых спосабаў для забавы — і больш танных, і больш карысных. Я не разумею людзей, якія туды ходзяць. Нічога добрага ад казіно, мне здаецца, чакаць не трэба.

Яўген ГАПОНАЎ, псіхолаг:

1381268169654_3

— Не хадзіў, і ўпэўнены, што ніколі не пайду. Думаю, што гэтае рашэнне бярэ выток з маёй прыроднай сквапнасці. Калі ўяўляў гульню ў казіно, мне заўсёды прыходзіла ў галаву думка, што колькі б я ні выйграў, у суме ўсё роўна прайграю больш, і ніякія сусветныя прыклады аб шматмільённых выйгрышах не змогуць мяне падштурхнуць да добраахвотнай перадачы грошай кіраўніку казіно. І ў цэлым да такіх устаноў я стаўлюся негатыўна: мала таго, што грамадства прывучаюць да халявы, а не да ўпартай працы, дык яшчэ і фарміруюць новае захворванне — гульнявую залежнасць. Таксама неабходна падумаць пра тое, колькі ўтворыцца пабочных з'яў ад масавага развіцця казіно ў выглядзе прастытуцыі, алкагалізму і да таго падобнага. Бізнес бізнесам, але аб духоўнасці задумацца варта!

Падрыхтаваў Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.