Вы тут

Як вы ставіцеся да магчымага ўвядзення падатку з беспрацоўных?


Ужо амаль два месяцы ў беларускай інтэрнэт-прасторы шырока абмяркоўваецца верагоднасць з'яўлення новага падатку — з грамадзян, якія афіцыйна нідзе не працуюць. На ўзроўні чутак называюцца тэрмін яго ўвядзення і нават сума. Нібыта з 2015 года кожны беспрацоўны беларус будзе аддаваць дзяржаве 20 базавых велічынь. Міністр працы і сацыяльнай абароны краіны Марыяна Шчоткіна заявіла падчас анлайн-канферэнцыі, што пытанне новага падатку трэба дакладна прапрацаваць, і параіла ўносіць свае прапановы.

1386302871756_1

Антаніна МОРАВА, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі ў 2001-2006 гадах:

— Калі гэты падатак і будзе ўведзены, то трэба загадзя акрэсліць у нарматворчых дакументах усе спрэчныя моманты, даць выразныя азначэнні тэрмінам. Напрыклад, што такое дармаедства ці лайдацтва, па якіх крытэрыях яно вызначаецца... Але канчатковага стаўлення я зараз выказаць не магу. Спярша трэба пабачыць сам тэкст праекта ўказа, а пасля рабіць нейкія высновы.

1386302874361_2

Ганна УЛЬРЫХ, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ БДУІР:

— Магчымасцяў легальна зарабіць цяпер дастаткова. Калі хтосьці незадаволены сваім заробкам, трэба шукаць больш высокааплатную працу. У сталіцы, напрыклад, хапае ўсялякіх курсаў прафесійнай падрыхтоўкі нават з нуля. Так, не кожнаму дадзена ад прыроды стаць праграмістам, але калі няма фізічных супрацьпаказанняў, можна пайсці, напрыклад, на будоўлю, як гэта рабілі мае знаёмыя. Проста ўсё залежыць ад самога чалавека...

1386302877725_3

Іван С. (фатаграфавацца і называць прозвішча адмовіўся), працуе неафіцыйна:

— Негатыўна ўспрымаю гэтую ідэю. Аднак і лайдацтва таксама не падтрымліваю. Я б размежаваў тут дзве гранічныя сітуацыі. Адна справа, калі чалавек гадамі нідзе не працуе, выцягвае грошы з родных ды знаёмых на чарговую дозу выпіўкі. І зусім іншае, калі людзі працуюць неафіцыйна, без фармальнага ўладкавання на працу — «шабашаць» на будоўлях ці займаюцца фрылансам. Але тут трэба адказаць на пытанне: чаму людзі выбралі менавіта гэты шлях? Можа, справа ў велічыні заробку?

Падрыхтаваў Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.