Вы тут

«МЫ РАЗАМ ПАВІННЫ ІМКНУЦЦА ДА ТАГО, КАБ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ ЗАПРАЦАВАЎ»


Расія не чакае ніякіх крокаў у адказ ад Беларусі за крэдыт $2 млрд, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў года. «Беларусь і Расія разам з'яўляюцца ініцыятарамі ўсіх інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, разам імкнуцца да рэалізацыі будучага Еўразійскага эканамічнага саюза і пашырэння ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве, — падкрэсліў дыпламат. — Мы разам павінны імкнуцца, каб эканамічны саюз запрацаваў».

Беларусь аднаўляе пазіцыі

Менавіта на гэта і накіраваныя былі двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі як на працягу 2013 года, так і ўсе апошнія гады, падкрэсліў Аляксандр Сурыкаў.

— Сёлета двухбаковыя сувязі Расіі і Беларусі характарызуюцца высокім узроўнем стратэгічнага партнёрства, інтэнсіўнасцю кантактаў як на вышэйшым, так і на высокім узроўнях, паміж усімі структурамі: парламентамі, міністэрствамі, ведамствамі, бізнес-суполкамі нашых краін, — сказаў дыпламат.

Расія працягвае заставацца самым буйным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі: яе доля ў знешнегандлёвым абароце нашай краі ны сёлета ўзрасла да 49,2%. Узаемны гандлёвы абарот кра і н складзе $40 млрд.

Інтэграцыя беларускай і расійскай эканомік таксама расце, і гэта — добры знак, лічыць Аляксандр Сурыкаў. «Гэта не толькі капіталы, але і тэхналогіі. Адпаведна, Беларусь аднаўляе свае пазіцыі аднаго з перадавых навукова-прамысловых цэнтраў, якім яна і была ў часы Савецкага Саюза», — сказаў пасол. Аб'ём расійскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі сёлета складае 47% усіх замежных інвестыцый. У нашай краі не працуе каля 2,5 тысячы арганізацый з расійскім капіталам. Сярод краі н СНД Беларусь займае вядучае становішча па колькасці створаных сумесных прадпрыемстваў.

У сваю чаргу на тэрыторыі Расіі працуе больш за 1000 сумесных прадпрыемстваў з беларускім капіталам, у тым ліку — больш за 30 зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. Узаемнымі пастаўкамі зараз звязаны больш за 8 тысяч прадпрыемстваў абедзвюх краін. Актыўна ажыццяўляецца кааперацыя карпарацыі «Растэхналогіі» (Масква), кампаніі «Пеленг» (Мінск) і іншых прадпрыемстваў. Працягваецца будаўніцтва Беларускай АЭС, агульны аб'ём расійскіх інвестыцый у якую ацэньваецца ў $10 млрд.

Беларускі бізнес таксама нарошчвае свае пазіцыі на расійскім рынку, заўважыў дыпламат. Сёлета брэсцкая кампанія «Санта Брэмар» купіла кампанію «Рускае мора», а «Беларуснафта-Сібір» — нафтагазавае радовішча «Янгпур» у Цюменскай вобласці.

Вайскоўцы дамаўляюцца хутчэй

Найбольш паспяховай сферай беларуска-расійскага ўзаемадзеяння Аляксандр Сурыкаў назваў кааперацыю прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу. Доля паставак з Беларусі (галоўным чынам, высока-

тэхналагічнай прадукцыі) у расійскім абарончым заказе складае зараз каля 15%.

У снежні на аэрадром пад горадам Баранавічы прыбылі чатыры расійскія знішчальнікі Су-27, якія прыступілі да баявога дзяжурства. Яны будуць ахоўваць паветраную прастору Саюзнай дзяржавы ў рамках дамоўленасці паміж дзвюма краінамі аб стварэнні сумеснай авіябазы. Канчатковая кропка і час базіравання, а таксама пытанні аплаты для расійскага боку будуць вызначаны адпаведнымі дамовамі.

Расія і Беларусь паспяхова супрацоўнічаюць на знешнепалітычнай арэне. «У нас агульныя падыходы да міжнародных праблем», — сказаў пасол.

Захады на будучыню

Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Сурыкаў паведаміў, што Расія будзе разглядаць магчымасць пастаўкі ў Беларусь у 2014 годзе 23 млн т нафты. Менавіта пра такія аб'ёмы просіць беларускі бок, аднак пакуль удалося дамовіцца пра 21 млн тон. «Не таму, што мы не хочам, — запэўніў пасол. — Тут каласальныя абавязацельствы перад нашым суседам Кітаем, прычым яны кратна растуць, а аб'ём здабычы так не павялічваецца». Разам з тым, «акно перагавораў не закрыта», нагадаў дыпламат, і работа ў гэтым кірунку будзе весціся.

Расійскі пасол таксама адзначыў, што ў базавых дакументах будучага Еўразійскага эканамічнага саюза закладзены нулявыя экспартныя пошліны на нафту для Беларусі. Яшчэ адзін добры пасыл у новы год — гатоўнасць цяперашніх акцыянераў «Уралкалія» да аднаўлення адносін з «Беларуськаліем», што, на думку дыпламата, прынясе карысць і абедзвюм кампаніям, і абедзвюм краінам.

Нарэшце, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды» аб новым беларускім экзарху, Аляксандр Сурыкаў заўважыў, што пераемнікам Мітрапаліта Філарэта можа быць толькі годны і высокамаральны чалавек.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.