Вы тут

Спрачаемся, канфліктуем... Чаму?


Ча­му лю­дзі ва­ю­юць па­між са­бой? Па сут­нас­ці, гэ­та за­ле­жыць ад са­міх удзель­ні­каў кан­флік­ту, та­го, што яны з ся­бе ўяў­ля­юць. Не кож­ны кан­флікт — аба­вяз­ко­ва су­цэль­нае зло. З яго мож­на вы­нес­ці штось­ці важ­нае, атры­маць урок. У лю­бым вы­пад­ку, як бы мы ні па­збя­га­лі «скла­да­ных» сі­ту­а­цый, яны ўсё роў­на зда­ра­юц­ца, а зна­чыць, яны не­аб­ход­ныя і важ­ныя для нас.

22-21

— Кан­флікт — гэ­та су­тык­нен­не су­праць­лег­лых мэт, ін­та­рэ­саў, па­зі­цый, мер­ка­ван­няў і по­гля­даў, — тлу­ма­чыць псі­хо­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра На­стас­ся ХНЫ­КА­ВА. — У пад­мур­ку та­ко­га су­тык­нен­ня ха­ва­ец­ца сі­ту­а­цыя, якая мо­жа ўклю­чаць су­праць­лег­лыя па­зі­цыі ба­коў, або су­праць­лег­лыя мэ­ты і срод­кі для іх да­сяг­нен­ня, або прос­та не­су­па­дзен­не ін­та­рэ­саў і жа­дан­няў і г.д. Для раз­віц­ця кан­флік­ту не­аб­ход­ны ін­цы­дэнт — ней­кія дзе­ян­ні ад­на­го з ба­коў, за­ціс­кан­не ін­та­рэ­саў дру­го­га бо­ку. Вы­лу­ча­юць не­каль­кі ты­паў кан­флікт­ных сі­ту­а­цый.

Імк­нен­не да пе­ра­ва­гі

Гэ­та сі­ту­а­цыі, ка­лі адзін ча­ла­век аказ­вае на дру­го­га псі­ха­ла­гіч­ны ціск, імк­нец­ца за­цвер­дзіц­ца за кошт улас­най псі­ха­ла­гіч­най пе­ра­ва­гі. Спро­бы да­біц­ца псі­ха­ла­гіч­най пе­ра­ва­гі над апа­не­нтам пра­яў­ля­юц­ца за­га­дам, па­гро­зай, рэз­кай не­спра­вяд­лі­вай кры­ты­кай, аб­ві­на­ва­чан­нем, на­смеш­кай, сар­кас­тыч­най за­ўва­гай. Ка­лі апа­нент ад­чу­вае ся­бе ў вы­ні­ку гэ­та­га пры­ні­жа­ным, па­чуц­ці, якія ён пе­ра­жы­вае ў та­кія мо­ман­ты, мо­гуць спра­ва­ка­ваць яго на кан­флікт.

*Па­блаж­лі­вае стаў­лен­не.

Пе­ра­ва­га, «аформ­ле­ная» доб­ра­зыч­лі­вас­цю: маў­ляў, «ні­чо­га страш­на­га», «хі­ба мож­на гэ­та­га не ве­даць?», «ня­ўжо не зра­зу­ме­ла?», «ра­зум­ны ча­ла­век, а па­во­дзі­це ся­бе...».

*Вы­хва­лен­не. На­тхнё­ны апо­вед аб сва­іх пос­пе­хах і да­сяг­нен­нях, ча­сам не­са­праўд­ных. Та­кія апо­ве­ды мо­гуць вы­клі­каць у слу­ха­чоў зайз­драсць і раз­драж­нен­не, што пра­ва­куе кан­флікт.

*На­вяз­ван­не па­рад. Той, хто ра­іць, зай­мае па­зі­цыю псі­ха­ла­гіч­най пе­ра­ва­гі. Бо ў та­кім вы­пад­ку той, ка­му ад­рас­уец­ца па­ра­да, вы­стаў­ля­ец­ца ў све­це без­да­па­мож­най ах­вя­рай. Мно­гім лю­дзям гэ­та не па­да­ба­ец­ца, і яны мо­гуць ад­ка­заць кан­флік­там на па­доб­нае стаў­лен­не да ся­бе.

*Пе­ра­бі­ван­не су­раз­моў­цы. Так­са­ма мо­жа ўказ­ваць на пе­ра­ва­гу над су­раз­моў­цам. Той, хто пе­ра­бі­вае, дае зра­зу­мець апа­не­нту, што яго мер­ка­ван­не не та­кое ўжо і іс­тот­нае, так што ня­ма ча­го вы­слу­хоў­ваць. Ад­нак мно­гія лю­дзі больш жа­да­юць га­ва­рыць са­мі, чым слу­хаць не­ка­га, та­му пе­ра­пы­нен­не су­раз­моў­цы ад­на­знач­на пра­ва­куе кан­флікт.

*Ка­тэ­га­рыч­насць, без­апе­ля­цый­насць. Сю­ды ад­но­сяц­ца вы­каз­ван­ні кштал­ту «Я лі­чу», «Я ўпэў­не­ны», «Усе ба­бы — дур­ні­цы» і г.д. У су­раз­моў­цы пры та­кіх вы­каз­ван­нях ня­ма шан­цаў вы­ка­заць сваё мер­ка­ван­не. Зноў жа, гэ­та азна­чае, што нас за­га­ня­юць у кут. Ка­лі ж нас за­га­ня­юць у кут, на­ра­джа­ец­ца агрэ­сія. А на­вош­та нам агрэ­сія? Ад­чай­на і агрэ­сіў­на аба­ра­няц­ца! Вось і кан­флікт. Та­му ле­пей ка­рыс­тац­ца ў раз­мо­ве фра­за­мі «я мяр­кую», «ве­ра­год­на».

*Утой­ван­не ін­фар­ма­цыі. Гэ­та на­ра­джае стан тры­во­гі, па­коль­кі ін­фар­ма­цыя не­аб­ход­на нам для вы­жы­ван­ня. Той, хто ўтой­вае важ­ную ін­фар­ма­цыю, ры­зы­куе ака­зац­ца ў цэнт­ры кан­флік­ту.

*Не­этыч­ныя па­во­дзі­ны. На­ўмыс­ныя і не­на­ўмыс­ныя, якія пе­ра­крэс­лі­ва­юць агуль­на­пры­ня­тыя пра­ві­лы, нор­мы ма­ра­лі і жыц­цё­выя пе­ра­ка­нан­ні ін­шых лю­дзей.

*Пад­жар­тоў­ван­не. Не кож­ны ча­ла­век ва­ло­дае ад­мыс­ло­вым па­чуц­цём гу­ма­ру, а та­му над­звы­чай ед­кія жар­тач­кі пра­ва­ку­юць кан­флікт. Не­ка­то­рыя асме­я­ныя пра­гнуць са­тыс­фак­цыі.

*На­гад­ван­не. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца сі­ту­а­цый, у якіх наш апа­нент па­нёс ма­раль­ныя або ма­тэ­ры­яль­ныя стра­ты. Та­кія на­гад­ван­ні вы­клі­ка­юць ча­сам ад­чу­ван­не не­да­рэ­чнай без­да­па­мож­нас­ці, што здоль­на спра­ва­ка­ваць кан­флікт.

*Пе­ра­клад­ван­не ад­каз­нас­ці. Ча­ла­век, які не спра­віц­ца з гэ­тай «пе­ра­кла­дзе­най» ад­каз­нас­цю, мо­жа пе­ра­жы­ваць са­мыя не­пры­ем­ныя па­чуц­ці, у вы­ні­ку ча­го пры­вя­дзе ся­бе да ста­ну гне­ву, што і спра­ва­куе кан­флікт.

*Пад­ман. Або спро­ба пад­ма­ну. Ад­на з са­мых моц­ных сі­ту­а­цый у гэ­тым ас­пек­це.

Пра­ява агрэ­сіў­нас­ці

Іс­нуе ка­тэ­го­рыя лю­дзей з пры­род­най вы­со­кай агрэ­сіў­нас­цю. Агрэ­сіў­ныя па­во­дзі­ны дэ­ман­стру­юць пад­лет­кі. Так яны пра­яў­ля­юць сваё імк­нен­не да са­ма­сцвяр­джэн­ня, пра­тэс­ту­юць су­праць за­леж­нас­ці ад баць­коў. Вель­мі агрэ­сіў­ны ча­ла­век сам па са­бе з'яў­ля­ец­ца ве­ра­год­най кры­ні­цай кан­флік­таў, па­коль­кі ў лю­бы мо­мант га­то­вы вы­ліць сваё раз­драж­нен­не на тых, хто по­бач. Ён свя­до­ма ці не­свя­до­ма вы­ра­шае свае ўнут­ра­ныя праб­ле­мы за кошт на­ва­коль­ных. Ад­нак тут вар­та звяр­нуць ува­гу на па­чуц­цё ме­ры: ча­ла­век з агрэ­сіў­нас­цю ні­жэй за ся­рэд­нюю да­б'ец­ца ў жыц­ці на­шмат мен­ша­га, чым мог бы, а поў­ная ад­сут­насць агрэ­сіў­нас­ці на­огул мя­жуе з ад­сут­нас­цю ці­ка­вас­ці да жыц­ця і ад­мо­вай ад ба­раць­бы.

Да сі­ту­а­тыў­най агрэ­сіў­нас­ці ад­но­сяц­ца кан­флік­ты ў вы­ні­ку агрэ­сіў­ных па­во­дзін, звя­за­ных з унут­ра­ны­мі су­пя­рэч­лі­вас­ця­мі і па­чуц­ця­мі. Гэ­та мо­гуць быць асоб­ныя не­пры­ем­нас­ці ў аса­біс­тым жыц­ці, на пра­цы, дрэн­ны на­строй ці са­ма­ад­чу­ван­не. У псі­ха­ло­гіі та­кія ста­ны на­зы­ва­юц­ца фруст­ра­цы­яй — стан псі­хі­кі, які ўзні­кае ў вы­ні­ку рас­ча­ра­ван­ня з-за та­го, што не ажыц­ця­ві­ла­ся ней­кая знач­ная мэ­та або па­трэ­ба. Та­кія ўнут­ра­ныя пе­ра­жы­ван­ні — рас­ча­ра­ван­не, на­пру­жа­насць, без­вы­ход­насць — ня­рэд­ка вы­клі­ка­юць агрэ­сіў­ныя аба­рон­чыя рэ­ак­цыі, якія вы­лі­ва­юц­ца ў кан­флік­ты.

Прос­та эга­ізм

Эга­іст да­бі­ва­ец­ца ўся­го толь­кі для ся­бе і ва ўрон на­ва­коль­ным. Та­кія па­во­дзі­ны рас­цэнь­ва­юц­ца на­ва­коль­ны­мі як не­спра­вяд­лі­выя, а та­му час­та ста­но­вяц­ца пры­чы­най кан­флік­таў. Акра­мя та­го, эга­іст пе­рад­ае на­ва­коль­ным сха­ва­нае па­слан­не на псі­ха­ла­гіч­ным уз­роў­ні аб тым, што ўсе яны з'яў­ля­юц­ца толь­кі ін­стру­мен­там для да­сяг­нен­ня яго ка­рыс­ных мэт. Цал­кам на­ту­раль­на, што та­кія па­во­дзі­ны звы­чай­на вы­клі­ка­юць крыў­ду, раз­драж­нен­не і на­ват гнеў.

— Лю­дзі ва­ю­юць ад­но з ад­ным па роз­ных пры­чы­нах, і гэ­та не­па­збеж­на, — ка­жа На­стас­ся Хны­ка­ва. — Та­му нам не трэ­ба ву­чыц­ца па­збя­гаць кан­флік­таў і спрэ­чак. Нам трэ­ба ву­чыц­ца іх вы­ра­шаць. Гэ­та да­во­лі цяж­кая пра­ца. Мож­на на­ват ска­заць, пра­ца ўся­го жыц­ця. У пер­шую чар­гу не­аб­ход­на ву­чыц­ца кант­ра­ля­ваць свае эмо­цыі. Бы­ва­юць мо­ман­ты, ка­лі нас пе­ра­паў­няе жа­дан­не вы­ліць на апа­не­нта ўвесь не­га­тыў, ад­нак не­аб­ход­на ўстрым­лі­вац­ца ад та­ко­га жа­дан­ня. Ка­лі на­спя­вае кан­флікт з-за не­па­ра­зу­мен­ня, то пры­чы­на час­та не ў тым, што парт­нёр не жа­дае пры­слу­хац­ца да нас, а ў тым, што ён інакш ус­пры­мае сі­ту­а­цыю. Час­цей раз­маў­ляй­це ад­но з ад­ным, ад­кры­та га­ва­ры­це аб сва­іх жа­дан­нях. Шу­кай­це кам­пра­міс з улі­кам мер­ка­ван­ня ін­ша­га ча­ла­ве­ка. Як бы цяж­ка гэ­та ні бы­ло.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.