Вы тут

Калі культура - у цэнтры


Сваімі першымі памочнікамі старшыня Стадоліцкага сельскага Савета Ганна МАРКЕВІЧ называе работнікаў вясковага Цэнтра культуры і сустракаецца з імі як з добрымі сябрамі.

— У сельскага Савета і Цэнтра культуры сапраўды моцная сувязь, — кажа Ганна Паўлаўна. — Сумесна працуючы, мы здольны рабіць вялікую і патрэбную справу ў вёсцы.

Найцікавейшымі праектамі з абавязковым удзелам у іх работнікаў культуры старшыня называе сумесныя выезды ў суседнія і больш далёкія вёскі — а іх сёння ў сельсавеце ўжо дванаццаць. Выязджаюць, каб павіншаваць маладыя сем'і з нованароджанымі, а таксама юбіляраў-доўгажыхароў: вось нядаўна разам ушаноўвалі 90-гадовую Аляксандру Іларыёнаўну Сеўрук.

— Ладзім вечарыны-агеньчыкі да Дня пажылых людзей, віншуем ветэранаў працы і вязняў вайны, разам добраўпарадкоўваем і тэрыторыю вёскі, — заўважае Ганна Паўлаўна. — На бібліятэкара Ніну Прыбылавец і дырэктара Цэнтра культуры Надзею Кузняцову заўсёды магу спадзявацца, хоць добра ведаю, што праца культработнікаў на вёсцы не з лёгкіх, як некаму можа падацца.

Цяпер у Стадоліцкім цэнтры культуры працуе шэсць дзіцячых і два дарослыя калектывы мастацкай самадзейнасці, бібліятэчны пункт часта бывае ў іншых населеных пунктах Савета. Апошнім часам старшыню Ганну Маркевіч усё больш радуе праца работнікаў сферы культуры па адраджэнні народных абрадаў, якіх у гэтым рэгіёне Палесся было сапраўды шмат.

культура

— А яшчэ культработнікі не застаюцца ўбаку і ад выхаваўчага працэсу нашых падлеткаў, асабліва праблемных дзяцей, — зазначае кіраўнік сельсавета.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара. Лельчыцкі раён

 

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.