29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

У жвавых рытмах госпелу!..


Ка­рэс­пан­дэнт «Чыр­вон­кі» па­зна­ё­міў­ся з адзі­ным на ўсю кра­і­ну гос­пел-бэн­дам імя Фо­рэс­та Джор­джа­ві­ча Гам­па і да­ве­даў­ся, за што бе­ла­рус­кія дзяў­ча­ты так па­лю­бі­лі ба­ла­хо­ны і аф­ра-аме­ры­кан­скія ма­ты­вы.

30-15

«Ве­да­е­це, «Фо­рэст Гамп» — вы­дат­нае кі­но, а Том Хэнкс, вы­ка­наў­ца га­лоў­най ро­лі, — адзін з ма­іх лю­бі­мых ак­цё­раў, але на ства­рэн­не на­ша­га ка­лек­ты­ву фільм ні­як не паў­плы­ваў, — уво­дзіць у курс спра­вы Воль­га Аб­рам­чук, ад­на з удзель­ніц ан­самб­ля. — З вы­ба­рам наз­вы ўсё ад­бы­ло­ся спан­тан­на. Амаль год та­му Аляк­сей Грын­чык, наш ся­бар і ідэй­ны на­тхняль­нік ан­самб­ля, на пер­шай рэ­пе­ты­цыі пра­па­на­ваў на­звац­ца ў го­нар кі­на­ге­роя Фо­рэс­та Гам­па. Мы і па­га­дзі­лі­ся».

Акра­мя Воль­гі, у ва­каль­ным квар­тэ­це спя­ва­юць яшчэ тры дзяў­чы­ны: Дзі­на Баг­да­нец, Да­р'я Ша­бу­ня і Юлія Джа­за­е­ва. Для кож­най з іх — му­зы­ка не прос­та хо­бі, а спра­ва, якой яны пры­свя­ці­лі га­ды за­ня­ткаў у му­зыч­ных шко­лах, ву­чы­лі­шчах і ўні­вер­сі­тэ­тах. Ка­жуць, што ў ка­лек­ты­ве су­стрэ­лі не толь­кі ад­на­дум­цаў, але і са­праўд­ных сяб­ро­вак. Та­му і на мно­гія пы­тан­ні дзяў­ча­ты ад­каз­ва­лі ра­зам.

— На­па­чат­ку з'я­ві­ла­ся ідэя спя­ваць гос­пел, а ўжо пас­ля мы па­ча­лі шу­каць ва­ка­ліс­таў. Тлу­ма­чы­лі, што гэ­ты пра­ект не толь­кі ва­каль­ны, але і гу­ма­рыс­тыч­ны. І эле­мен­ты жар­таў у на­шай твор­час­ці так­са­ма пры­сут­ні­ча­юць.

— Гос­пел — жанр ду­хоў­ных пес­на­пен­няў. Але мы ні­ко­лі не ата­я­сам­ля­лі ся­бе з царк­вой, дзе пра­цу­юць гос­пел-хо­ры. У сты­ліс­ты­цы гос­пе­ла мы спя­ва­ем тво­ры не­рэ­лі­гій­най тэ­ма­ты­кі. Вы­ра­шы­лі не за­кра­наць тэ­му рэ­лі­гіі, бо гэ­та аса­біс­тая спра­ва кож­на­га.

— Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, жанр усё роў­на па­тра­буе доб­рай ва­каль­най пад­рых­тоў­кі...

— Ме­на­ві­та та­му ка­лек­тыў спа­чат­ку меў больш вы­ка­наў­цаў. Ад­нак ця­пер за­ста­лі­ся тыя, хто мо­жа цяг­нуць агуль­ную лям­ку і ра­зам раз­ві­вац­ца.

— Да­рэ­чы, ва­шы пры­го­жыя бла­кіт­ныя ба­ла­хо­ны — гэ­та так­са­ма част­ка сты­лю?

— Без­умоў­на. Іх лі­та­раль­на за ты­дзень па­шы­ла на­ша сяб­роў­ка — ды­зай­нер і ма­дэль­ер Ка­ця­ры­на Ба­бі­ча­ва. Яна зра­бі­ла тое, з чым не маг­ло спра­віц­ца ста­ліч­нае атэлье на пра­ця­гу трох ме­ся­цаў.

30-14

— І якая бы­ла рэ­ак­цыя пуб­лі­кі?

— На ад­ным з вя­сел­ляў мы вы­сту­па­лі ў якас­ці па­да­рун­ка. І ка­лі мо­ладзь мы за­да­во­лі­лі, то за­про­ша­ныя ба­бу­лі і дзя­ду­лі ўсё ні­як не маг­лі зра­зу­мець, ад­куль та­кія «дзі­вач­кі» ўзя­лі­ся.

— Да­рэ­чы, мой зна­ё­мы рэ­кла­ма­ваў вас як ка­лек­тыў, які вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны на вя­сел­лях і ве­ча­ры­нах...

— Што ты­чыц­ца вя­сел­ляў, мы зга­джа­ем­ся не заў­сё­ды. Пе­ра­важ­на да­па­ма­га­ем на­шым сяб­рам, зна­ё­мым, якія ла­дзяць на пры­ро­дзе вы­яз­ныя рэ­гіст­ра­цыі шлю­баў. Ад­маў­ля­ем у тых вы­пад­ках, ка­лі лю­дзі пра­па­ну­юць спя­ваць тое, што мы не вы­кон­ва­ем. На­прык­лад, шан­сон.

— На­па­чат­ку слу­ха­чы нас не вель­мі ра­зу­ме­лі. Ка­лі мы вы­хо­дзі­лі на сцэ­ну ў ба­ла­хо­нах, яны ду­ма­лі, што мы ад­ра­зу пач­нём іс­тэ­рыць і кры­чаць «Алі­луя!». А гэ­та на­са­мрэч, як мы ўжо ка­за­лі, прос­та сты­ліс­ты­ка. З-за гэ­та­га нам прый­шло­ся кры­ху «змяк­чыць» рэ­пер­ту­ар і па­чаць вы­кон­ваць у сва­ёй апра­цоў­цы вя­до­мыя хі­ты. Праў­да, з ча­сам мы ўсё роў­на хо­чам вяр­нуц­ца да той му­зы­кі, з якой па­чы­на­лі.

— Якое з вы­ступ­лен­няў вам най­больш за­пом­ні­ла­ся?

— У пад­зем­ным пе­ра­хо­дзе стан­цыі мет­ро «Каст­рыч­ніц­кая». Уя­ві­це, якая акус­ты­ка ў пе­ра­хо­дзе! Бы­ло не­ве­ра­год­на! Спя­ва­лі там га­дзі­ну і са­бра­лі са­праўд­ны анш­лаг. Ме­на­ві­та та­ды прый­шло ад­чу­ван­не, што мы — са­праўд­ны ка­лек­тыў. Да нас па­ды­шла вы­клад­чы­ца му­зы­кі, якая ска­за­ла, што тое, што мы ро­бім, прос­та цу­доў­на.

— Дык мо­жа з пе­ра­хо­даў вар­та пе­рай­сці, на­прык­лад, на тэ­ле­ба­чан­не і па­спра­ба­ваць ся­бе ў тэ­ле­шоу?

— Мы не ма­ем у гэ­тым унут­ра­най па­трэ­бы. І, шчы­ра ка­жу­чы, нам гэ­та­га не хо­чац­ца. Доб­ра, ка­лі ты па­да­ба­еш­ся жу­ры, ад­нак на тэ­ле­пра­ек­тах усё суб'­ек­тыў­на. І ка­лі нех­та ка­жа на ўсю кра­і­ну, што ты сла­бы, так пра ця­бе па­чы­на­юць ду­маць усе.

— У та­кім ра­зе, да ча­го вы імк­ня­це­ся?

— Збі­ра­ем­ся пры­ду­маць яшчэ адзін тып вы­ступ­лен­няў, даць соль­ны кан­цэрт і на­да­лей раз­ві­вац­ца, рэ­пе­ці­ра­ваць.

— А мо­жа, на­пі­ша­це ў Аме­ры­ку ліст да То­ма Хэнк­са, каб ён да­ве­даў­ся пра іс­на­ван­не ан­самб­ля імя Фо­рэс­та Джор­джа­ві­ча Гам­па?

— Доб­рая ідэя, бо ў лю­бым вы­пад­ку пры­ем­на, ка­лі ця­бе ве­да­юць за акі­я­нам. Праў­да, для нас гэ­та не са­ма­мэ­та, а, хут­чэй, прос­та доб­ры бо­нус.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Да­вед­ка «ЧЗ»

Гос­пел — жанр ду­хоў­най хрыс­ці­ян­скай му­зы­кі, які з'я­віў­ся ў кан­цы XІX ста­год­дзя ў ЗША. Нег­ры­цян­скі гос­пел вы­зна­ча­ец­ца жва­вас­цю, тан­ца­валь­ны­мі рыт­ма­мі, спан­тан­ны­мі рэп­лі­ка­мі, ім­пра­ві­за­цы­я­мі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.