Вы тут

Я на Крынічнай. А дзе Радніковая?


Або ча­му вы­клі­кае спрэч­кі но­вы пра­ект за­ко­на пра геа­гра­фіч­ныя наз­вы

Згод­на са зме­на­мі, якія хо­чуць унес­ці ў за­ка­на­даў­ства, наз­вы геа­гра­фіч­ным аб'­ек­там у на­шай кра­і­не мож­на бу­дзе да­ваць не толь­кі па-бе­ла­рус­ку (як ця­пер), але і па-рус­ку. Та­кі крок, ка­лі ён бу­дзе пры­ня­ты, па­гра­жае не толь­кі стра­тай на­цы­я­наль­най та­па­ні­міі, але і знач­ны­мі рас­хо­да­мі з дзяр­жаў­на­га бюд­жэ­ту і блы­та­ні­най у на­звах, якая асаб­лі­ва не­да­пу­шчаль­ная сё­ле­та, у Год гас­цін­нас­ці.

18-3

Зме­ны пра­па­ноў­ва­ец­ца ўнес­ці ад­ра­зу ў два за­ка­на­даў­чыя ак­ты. У ар­ты­ку­ле 17 За­ко­на «Аб на­звах геа­гра­фіч­ных аб'­ек­таў» пла­ну­юць за­пі­саць, што най­мен­ні ця­пер мо­гуць да­вац­ца не толь­кі на бе­ла­рус­кай мо­ве, а пас­ля спо­са­бам транс­лі­та­ра­цыі пе­ра­да­вац­ца на рус­кую, але і на­ад­ва­рот — на рус­кай мо­ве, а з яе спо­са­бам транс­лі­та­ра­цыі пе­ра­да­вац­ца на бе­ла­рус­кую. Тое ж да­ты­чыц­ца і ар­ты­ку­ла 35 раз­дзе­ла 5 За­ко­на «Аб мо­вах», дзе пла­ну­юць па­зна­чыць, што ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь та­по­ні­мам (най­мен­ням на­се­ле­ных пунк­таў, ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак, ву­ліц, пло­шчаў, рэк і г.д.) наз­вы мо­гуць пры­свой­вац­ца не толь­кі па-бе­ла­рус­ку, але і па-рус­ку.

Спе­цы­я­ліс­там та­кія зме­ны зда­юц­ца не толь­кі што не­аб­грун­та­ва­ны­мі, але і вель­мі не­бяс­печ­ны­мі. Тым больш што іс­ну­ю­чы За­кон «Аб на­звах геа­гра­фіч­ных аб'­ек­таў» быў пры­ня­ты зу­сім ня­даў­на, у 2010 го­дзе. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся са стар­шы­нёй Рэс­пуб­лі­кан­скай та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі пры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Іга­рам КА­ПЫ­ЛО­ВЫМ, які па­ве­да­міў, што На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук, ку­ды но­вы пра­ект за­ко­на быў на­кі­ра­ва­ны для ўзгад­нен­ня, яго не пад­тры­ма­ла. Ён рас­ка­заў, чым аб­умоў­ле­на та­кое ка­тэ­га­рыч­нае ра­шэн­не, і да­па­мог больш дэ­та­лё­ва ра­за­брац­ца ў не­ка­то­рых важ­ных праб­ле­мах на­цы­я­наль­най та­па­ні­міі:

— Ігар Ля­во­на­віч, чаму навукоўцы не падтрымалі ідэю двухмоўных тапонімаў?

— З ад­на­го бо­ку, у кра­і­не дзве дзяр­жаў­ныя мо­вы, ні­бы­та, усё нар­маль­на: і та­кі па­ды­ход ка­мусь­ці зда­ец­ца слуш­ным. Але з дру­го­га бо­ку, ра­шэн­ні мяс­цо­вай ула­ды звы­чай­на пры­ма­юц­ца на рус­кай мо­ве, та­му і па­ла­жэн­ні па та­па­ні­міі бу­дуць за­цвяр­джац­ца на ёй і толь­кі пас­ля транс­лі­та­ра­вац­ца на бе­ла­рус­кую. Гэ­та пры­вя­дзе да та­го, што на­цы­я­наль­ны та­па­ні­міч­ны пласт пач­не зні­каць. Але трэ­ба ўліч­ваць не толь­кі гэ­та, але і функ­цы­я­наль­ны ас­пект. Ка­лі ву­лі­цу на­зваць па-рус­ку Хо­зяй­ствен­ной

, то па-бе­ла­рус­ку, ві­да­воч­на, яна бу­дзе пі­сац­ца як Ха­зяй­ствен­ная, тое ж і з Мож­же­ве­ло­вой і Маж­жа­ве­ла­вай. Зра­зу­ме­ла, што ў бе­ла­рус­кай мо­ве для аба­зна­чэн­ня гэ­тых па­няц­цяў пра­ду­гле­джа­ны зу­сім ін­шыя сло­вы. Са­мы яр­кі прык­лад — ву­лі­ца От­рад­ная, якая ёсць амаль у кож­ным го­ра­дзе. Пры транс­лі­тара­цыі яна бу­дзе гу­чаць як Атрад­ная, пры­чым зна­чэн­не сло­ва кар­ды­наль­на мя­ня­ец­ца, уз­ні­ка­юць аса­цы­я­цыі, звя­за­ныя з уз­бро­е­ным фар­мі­ра­ван­нем. Ка­лі ву­лі­цу Встреч­ную за­пі­саць як Ус­трэч­ную, то та­кім чы­нам, атрым­лі­ва­ец­ца, што мы ўза­ко­нім «тра­сян­ку», а гэ­та­га ра­біць нель­га.

— Тым больш што іс­нуе за­кон, які быў пры­ня­ты ў 2010-м го­дзе...

— Вель­мі доб­ра, што та­кі за­кон з'я­віў­ся. Па­трэ­ба ў ім на­спе­ла ўжо даў­но, бо да гэ­та­га іс­на­ва­лі толь­кі ін­струк­цыі. За­кон да­во­лі дас­ка­на­лы, бо прай­шоў апра­ба­цыю і пра­цуе ўжо чац­вёр­ты год. І я не ба­чу ні­я­кай не­аб­ход­нас­ці ўно­сіць зме­ны, тым больш у ар­ты­кул 17, які так­са­ма па­пя­рэд­не пра­вя­раў­ся. Та­кія пра­ек­ты пры­ма­юц­ца не прос­та так, да пры­няц­ця За­кон прай­шоў уз­гад­нен­не па мно­гіх ін­стан­цы­ях: у Мі­ніс­тэр­стве ўнут­ра­ных спраў, Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў, Мі­ніс­тэр­стве куль­ту­ры, На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. Усе дэ­пу­та­ты пра­га­ла­са­ва­лі за яго адзі­на­га­лос­на. Да пры­няц­ця та­ко­га за­ка­на­даў­ства наз­вы маг­лі да­вац­ца як па-бе­ла­рус­ку, так і па-рус­ку, пры­чым па мно­гіх на­звах не­маг­чы­ма вы­свет­ліць, на якой мо­ве іх пры­ма­лі мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды, па­коль­кі ра­шэн­ні па гэ­тых пы­тан­нях не за­ха­ва­лі­ся. Так, толь­кі ў ад­ным Брэс­це ёсць тры роз­ныя ву­лі­цы з наз­ва­мі Родниковая, Клю­че­вая, Криничная, якія пры пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву на­зы­ва­юц­ца ад­ноль­ка­ва — Кры­ніч­ная. Зра­зу­ме­ла, у та­кой сі­ту­а­цыі хто за­ўгод­на мо­жа за­блы­тац­ца....

— Што ж ра­біць служ­бо­вым асо­бам, якія дак­лад­на не ве­да­юць, як на­зваць ву­лі­цу ў сва­ім го­ра­дзе?

— Ка­лі мяс­цо­выя ор­га­ны су­мня­ва­юц­ца, як пра­віль­на бу­дзе гу­чаць наз­ва на дзвюх мо­вах, яны мо­гуць звяр­нуц­ца ў Дзярж­карт­ге­а­цэнтр пры Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­це па ма­ё­мас­ці або ў Рэс­пуб­лі­кан­скую та­па­ні­міч­ную ка­мі­сію пры Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, якая мае ста­тус на­ву­ко­ва-кан­суль­та­тыў­на­га ор­га­на. Мы па­гля­дзім, на­коль­кі доб­ра наз­ва пе­рад­аец­ца з ад­ной мо­вы на дру­гую, ці ўпіс­ва­ец­ца ў та­па­ні­міч­ную сіс­тэ­му і як бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца на прак­ты­цы. На жаль, за апош­ні час ні­хто з мяс­цо­вых ор­га­наў кі­ра­ван­ня, акра­мя Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма, да нас не звяр­нуў­ся.

— Але ж скар­гі пай­шлі ў вы­со­кія ін­стан­цыі?..

— Так. На­пі­са­лі, што ні­бы­та ёсць праб­ле­мы з рэа­лі­за­цы­яй за­ко­на, што вель­мі дрэн­на пра­цуе гэ­ты ар­ты­кул і транс­лі­та­ра­ваць з бе­ла­рус­кай мо­вы на рус­кую скла­да­на. Кан­крэт­ных ім­ёнаў і ар­га­ні­за­цый ня­ма, але адзі­нае, што бы­ло па­зна­ча­на: «Па іні­цы­я­ты­ве мяс­цо­вых ор­га­наў кі­ра­ван­ня ўзнік­ла не­аб­ход­насць уня­сен­ня змен у за­кон». Ад­нак ён пры­ня­ты з улі­кам су­свет­най прак­ты­кі і са­мой спе­цы­фі­кі та­па­ні­міі.

— Атрымліваецца, гэта спецыфіка можа быць парушана?

— Та­по­ні­мы не толь­кі вы­кон­ва­юць ад­рас­ную функ­цыю, але і з'яў­ля­юц­ца пом­ні­ка­мі гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. Па та­по­ні­мах мы мо­жам вы­ву­чаць усё: са­цы­яль­на-эка­на­міч­ную гіс­то­рыю на­ро­да, яго мен­та­лі­тэт, пры­род­на-геа­гра­фіч­ныя асаб­лі­вас­ці мяс­цо­вас­ці, праб­ле­мы па­хо­джан­ня эт­на­саў, шля­хі міг­ра­цый на­ро­даў і стра­ча­ную лек­сі­ку. Уся гэ­тая каш­тоў­ная ін­фар­ма­цыя за­ха­ва­ла­ся ў ас­но­вах та­по­ні­маў і дай­шла да нас праз ста­год­дзі, уз­ба­га­ціў­шы на­ву­ку, куль­ту­ру, а ра­зам з тым і ўвесь на­род і кра­і­ну бяс­цэн­ным ду­хоў­ным скар­бам. Ка­лі мы пры­мем та­кі за­кон, то ад на­цы­я­наль­най та­па­ні­міі ні­чо­га не за­ста­нец­ца і мы фак­тыч­на зні­шчым част­ку на­шай не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны. Гэ­та па­доб­на да та­го, каб за­раз, на­прык­лад, да Чыр­во­на­га кас­цё­ла па­да­гна­лі буль­до­зер і па­ча­лі яго руй­на­ваць, бо ён не ад­па­вя­дае ней­ка­му ар­хі­тэк­тур­на­му на­прам­ку. Тут ана­ла­гіч­ная сі­ту­а­цыя, і да­пус­ціць яе нель­га.

— Ад­нак зме­ны, пра якія мы га­ва­ры­лі вы­шэй, — гэ­та не адзі­нае з пра­па­на­ва­ных но­ва­ўвя­дзен­няў?

— Яшчэ ад­на пра­па­но­ва змен у за­кон, якая ця­пер раз­гля­да­ец­ца, — пра­мы пе­ра­клад на­зваў. Гэ­та мен­шае зло, уліч­ва­ю­чы двух­моўе ў кра­і­не: шу­ка­ю­чы ву­лі­цу Чы­гу­нач­ную, ба­чым над­піс «Же­лез­но­до­рож­ная» і лёг­ка ары­ен­ту­ем­ся. Ад­нак мы ж не за­мкну­тыя ў ме­жах сва­ёй кра­і­ны, тым больш што гэ­ты год аб'­яў­ле­ны Го­дам гас­цін­нас­ці і ў нас бу­дзе шмат гас­цей. Для кож­на­га ту­рыс­та Шпа­лер­ная і Обой­ная — гэ­та два роз­ныя геа­гра­фіч­ныя аб'­ек­ты, а пры­зна­чэн­не та­по­ні­маў — вы­кон­ваць ад­рас­ную функ­цыю. Та­му, ка­лі за­меж­нік чы­тае Вя­сёл­ка­вая і Ра­дуж­ная, ён ус­пры­мае гэ­та як два роз­ныя геа­гра­фіч­ныя аб'­ек­ты. Спо­саб пра­мо­га пе­ра­кла­ду вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся га­доў сто на­зад. А ця­пер усі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі пры­зна­ец­ца як не зу­сім уда­лы і пра­віль­ны, і вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца толь­кі ў рэд­кіх вы­пад­ках у да­чы­нен­ні да тра­ды­цый­ных на­зваў.

— На­пэў­на, нех­та ска­жа, што пра­сцей бы­ло б усё пе­ра­клас­ці вы­ключ­на на рус­кую і анг­лій­скую мо­вы?

— Ка­лі мы пе­ра­кла­дзём наз­вы ву­ліц на гэ­тыя мо­вы, пры­ез­джыя лю­дзі мо­гуць не зра­зу­мець, а ў якой жа кра­і­не яны па­бы­ва­лі?.. І так ужо зда­ра­ец­ца. Ма­ла­дыя лю­дзі з Санкт-Пе­цяр­бур­га пры­яз­джа­лі да нас свят­ка­ваць Но­вы год, але ж на­пры­кан­цы яны ад­зна­чы­лі, што пад­час па­езд­кі не па­чу­лі ні­вод­на­га бе­ла­рус­ка­га сло­ва, амаль не ба­чы­лі шыль­даў з на­цы­я­наль­най мо­вай і з та­кім жа пос­пе­хам маг­лі б з'ез­дзіць у лю­бы ра­сій­скі го­рад. Та­му гэ­та праб­ле­ма дзяр­жаў­най важ­нас­ці. Мож­на шмат га­ва­рыць пра па­тры­я­тызм, пра на­цы­я­наль­ную ідэю, але яны ў тым і вы­яў­ля­юц­ца, каб ча­ла­век, які пры­ехаў з-за мя­жы, ад­ра­зу, па на­звах ву­ліц, па га­вор­цы лю­дзей зра­зу­меў, дзе ён зна­хо­дзіц­ца.

— Ка­лі зме­ны ў за­кон усё ж бу­дуць пры­ня­тыя, ці вар­та раз­ліч­ваць, што пры­го­жыя, ха­рак­тэр­ныя для Бе­ла­ру­сі наз­вы за­ха­ва­юц­ца ці з'я­вяц­ца но­выя?

— На пра­ця­гу ста­год­дзяў мо­вы ў на­шай кра­і­не мя­ня­лі­ся, бы­лі не­спры­яль­ныя пе­ры­я­ды для бе­ла­рус­кай мо­вы: дзяр­жаў­ны­мі бы­лі і поль­ская, і рус­кая. Але та­па­ні­мія ў цэ­лым за­ха­ва­ла­ся дзя­ку­ю­чы та­му, што гэ­тыя наз­вы жы­лі ў на­ро­дзе, пе­ра­да­ва­лі­ся з вус­наў у вус­ны, з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не, і та­кім чы­нам за­ха­ва­лі­ся. За­раз жа, ка­лі бу­дуць уне­се­ныя та­кія зме­ны, пе­ра­да­ча з вус­наў у вус­ны ўжо не да­па­мо­жа, бо за­кон мае боль­шую сі­лу. З яго пры­няц­цем у та­кой фар­му­лёў­цы, якая па­да­дзе­на, бу­дзе фак­тыч­на спы­не­ны на­зват­вор­чы пра­цэс на на­цы­я­наль­най асно­ве.

— У тым, каб мець на­цы­я­наль­на вы­раз­ныя та­по­ні­мы, ёсць і стра­тэ­гіч­на важ­ны для дзяр­жа­вы ас­пект...

— Ка­лі мы звер­нем­ся да гіс­то­рыі і па­гля­дзім на та­па­ні­мію, то ўба­чым, што, як толь­кі Бе­ла­сточ­чы­на ўвай­шла ў склад Поль­шчы, пер­шае, што зра­бі­лі па­ля­кі, гэ­та па­мя­ня­лі на­шы наз­вы: Гай­нуў­ка за­мест Гай­наў­ка, Бжэ­зуў­ка за­мест Бя­ро­заў­ка, Са­кул­ка за­мест Са­кол­ка, Бя­лыс­ток за­мест Бе­ла­сток і гэ­так да­лей. Бо гэ­та са­праў­ды важ­ны стра­тэ­гіч­ны мо­мант: та­па­ні­мія гу­чыць па-поль­ску, зна­чыць, гэ­та ўжо поль­ская тэ­ры­то­рыя. Дзе на­ша зям­ля — там і на­шы наз­вы. Тое са­мае ад­бы­ло­ся і з Ві­лен­скім кра­ем, ка­лі 470 ты­сяч эт­ніч­ных бе­ла­ру­саў пра­чну­лі­ся і зра­зу­ме­лі, што яны ўжо ад­но­сяц­ца да ін­шай тэ­ры­то­рыі. І, ад­па­вед­на, лі­тоў­цы ад­ра­зу па­мя­ня­лі та­па­ні­мію: ка­лі вы ска­жа­це Віль­ня, яны страш­на па­крыў­дзяц­ца, бо ця­пер — толь­кі Віль­нюс. Гэ­та вель­мі ад­каз­ны мо­мант, та­му нель­га так прос­та рас­кід­вац­ца наз­ва­мі. Мож­на на­ват ска­заць, што гэ­та адзін з ас­пек­таў дзяр­жаў­най бяс­пе­кі.

— Да та­го ж вя­ліз­ныя гро­шы ўжо зрас­хо­да­ва­ны на рэа­лі­за­цыю за­ко­на ад 2010 го­да, па­коль­кі аб'­ём­ная пра­ца пра­ве­дзе­на Дзярж­карт­ге­а­цэнт­рам. Та­му бы­ло б на­шмат пра­сцей унес­ці зме­ны ў ін­струк­цыю, але не мя­няць сам за­кон, каб не раз­ва­роч­ваць гэ­ты ру­ха­вік на­зад. Іна­чай атры­ма­ец­ца, што ўсё, што зроб­ле­на за тры га­ды, ад­мя­та­ец­ца. Мя­не та­кі бок праб­ле­мы так­са­ма хва­люе, бо я гра­ма­дзя­нін гэ­тай кра­і­ны, пла­чу па­да­ткі і не ха­чу, каб так рас­кід­ва­лі­ся дзяр­жаў­ны­мі срод­ка­мі.

— Ці мож­на пра­па­на­ваць ва­ры­янт, які за­да­во­ліў бы ўсіх?

— Бы­ло б слуш­на, ды і на­шмат тан­ней ства­рыць элект­рон­ны ка­та­лог. Мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды пе­рад тым, як да­ваць наз­вы, маг­лі б звя­рац­ца з ім і ўдак­лад­няць пра­віль­насць. Да та­го ж вар­та да­даць, што на­мі ство­ра­ны шас­ці­том­ны да­вед­нік транс­лі­та­ра­цыі на­зваў з бе­ла­рус­кай мо­вы на рус­кую, а так­са­ма ла­цін­кай. Ён уклю­чае ў ся­бе аб­са­лют­на ўсе на­се­ле­ныя пунк­ты — і га­ра­ды, і мяс­тэч­кі, і вёс­кі — з шас­ці аб­лас­цей. Пра­ца над ім вя­ла­ся на пра­ця­гу 20-ці га­доў, на гэ­та так­са­ма зрас­хо­да­ва­ныя вя­лі­кія дзяр­жаў­ныя срод­кі. Ну ня­ўжо мы мо­жам так прос­та рас­кід­вац­ца гэ­ты­мі гра­шы­ма? Ка­лі бу­дуць уне­се­ны зме­ны ў за­кон, гэ­тыя да­вед­ні­кі і ўнар­ма­ван­не та­па­ні­міі, пра­ве­дзе­нае ў іх, у адзін час фак­тыч­на страч­вае ўся­кі сэнс. Да­рэ­чы, да­вед­ні­кі атры­ма­лі вель­мі вы­со­кую ацэн­ку ў ААН. Іх за­ка­за­лі для ся­бе мно­гія біб­лі­я­тэ­кі све­ту: Кан­грэ­са ЗША, усіх сла­вян­скіх кра­ін, Ка­на­ды, Гер­ма­ніі — і да­лі ім вы­со­кую ацэн­ку. Атрым­лі­ва­ец­ца, тое, чым мы па­він­ны га­на­рыц­ца, мы ж са­мі мо­жам фак­тыч­на пе­ра­крэс­ліць.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.