Вы тут

Паш­тоў­кі для гасцей ЧС-2014


Па­мят­ныя паш­тоў­кі, якія бу­дуць ство­ра­ны на асно­ве дзі­ця­чых ма­люн­каў, пла­ну­ец­ца вы­пус­ціць да ЧС-2014. Аб гэ­тым па­ве­да­мі­ла пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі, стар­шы­ня жу­ры куль­тур­на-аду­ка­цый­на­га пра­ек­та (кон­кур­су) «Дзе­ці ма­лю­юць ха­кей» Лі­лія Ана­ніч на фі­наль­ным эта­пе гэ­та­га кон­кур­су дзі­ця­чых ма­люн­каў, пе­рад­ае БЕЛ­ТА.

«Мэ­та кон­кур­су — па­пу­ля­ры­за­цыя ха­кея ў пры­ват­нас­ці і спор­ту ў цэ­лым, зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, лю­бо­ві да Ра­дзі­мы. Акра­мя та­го, ра­бо­ты кон­кур­су сім­ва­лі­зу­юць тое, як мы ўсе рых­ту­ем­ся да ма­ю­ча­га ад­быц­ца чэм­пі­я­на­ту. Леп­шыя ра­бо­ты бу­дуць вы­стаў­ле­ны ў фан-зо­нах спа­бор­ніц­тваў, і на іх асно­ве бу­дуць вы­пу­шча­ны па­мят­ныя паш­тоў­кі еў­ра­фар­ма­ту», — рас­ка­за­ла Лі­лія Ана­ніч.

Як рас­тлу­ма­чы­ла стар­шы­ня жу­ры, пла­ну­ец­ца, што для вы­ста­вы бу­дзе ада­бра­на ка­ля 50 ра­бот, а на асно­ве 20 леп­шых ма­люн­каў бу­дуць ство­ра­ны паш­тоў­кі. Ча­ка­ец­ца так­са­ма, што з ад­ва­рот­на­га бо­ку паш­то­вак бу­дзе раз­ме­шча­на ін­фар­ма­цыя аб бе­ла­рус­кіх ха­ке­іс­тах. Уся­го на кон­курс па­сту­пі­ла 452 ма­люн­кі. Кон­курс пра­хо­дзіў ва ўзрос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях 7-11 га­доў і 12-16 га­доў. У ма­лод­шай уз­рос­та­вай гру­пе леп­шай ра­бо­тай быў пры­зна­ны ма­лю­нак «На лё­дзе» вы­ха­ван­кі дзі­ця­чай шко­лы вы­яў­лен­чых мас­тац­тваў го­ра­да Кры­чаў Па­лі­ны Май­се­ен­ка. Пер­шае мес­ца ся­род вуч­няў дру­гой уз­рос­та­вай гру­пы за­ня­ла ра­бо­та «Я ве­ру ў ця­бе, ха­ке­іст Бе­ла­ру­сі!» ву­ча­ні­цы на­род­най вы­яў­лен­чай сту­дыі «Вы­то­кі» (Слуцк) Ін­гі Адзя­ры­ха.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.