Вы тут

Юрый Вашчук аб'яднаў дэсерт, хакей і беларускую мову


Сё­ле­та між­на­род­ны кон­курс пес­ні бу­дзе пра­хо­дзіць амаль ад­на­ча­со­ва з чэм­пі­я­на­там све­ту па ха­кеі. Ме­на­ві­та та­му ві­дэа­ві­зі­тоў­ку, якая прад­ста­віць еў­ра­пей­скім гле­да­чам бе­ла­рус­ка­га ўдзель­ні­ка Тэа і на­шу кра­і­ну на­огул, ка­ман­да тэ­ле­ві­зій­ні­каў з Да­ніі зды­ма­ла на ля­до­вай пля­цоў­цы «Чы­жоў­ка-Арэ­ны».

4-3

Дзе­ля прэ­зен­та­цыі, якая бу­дзе доў­жыц­ца ў эфі­ры ўся­го 40 се­кунд, Юрый Ва­шчук ра­зам з юні­ё­ра­мі ха­кей­на­га клу­ба «Юнац­тва-Мінск» амаль паў­су­так пра­вёў на кань­ках і рэ­жы­сі­ра­ваў «тан­цы» з удзе­лам ма­шын для ачыст­кі лё­ду. Так­са­ма, пры­зна­ец­ца ар­тыст, спат­рэ­бі­ла­ся за­ку­піць не­каль­кі со­цень шай­баў. Уліч­ва­ю­чы, што га­лоў­ная ідэя сё­лет­ніх ві­зі­то­вак — каб кож­ны ар­тыст улас­на­руч­на зра­біў сцяг сва­ёй кра­і­ны, ві­даць, ме­на­ві­та з шай­баў спя­вак і вы­клад­ваў сім­ва­ліч­ны ма­лю­нак... Зрэш­ты, ці так гэ­та на­са­мрэч, мы да­зна­ем­ся толь­кі 8 мая, не­па­срэд­на пе­рад вы­ха­дам прад­стаў­ні­ка Бе­ла­ру­сі на кон­курс­ную сцэ­ну ў Ка­пен­га­ге­не.

Да­пра­ца­ваў ар­тыст і сваю кам­па­зі­цыю «Cheesecake» — так, па прось­бе ар­га­ні­за­та­раў сло­ва­злу­чэн­не «Google maps», якое прад­зю­са­ры па­лі­чы­лі рэ­кла­май, бы­ло за­ме­не­на на нейт­раль­нае «all the maps». А дня­мі ад­быў­ся за­піс не­звы­чай­най ка­вер-вер­сіі пес­ні, якую Юрый Ва­шчук вы­ка­наў на бе­ла­рус­кай і анг­лій­скай мо­ве ра­зам з ба­буль­ка­мі — удзель­ні­ца­мі фальк­лор­на­га ка­лек­ты­ву «Па­ва­ля­кі» з Лю­бан­ска­га ра­ё­на (Па­зна­ё­міц­ца з вы­ні­кам гэ­та­га су­пра­цоў­ніц­тва мож­на, на­прык­лад, на афі­цый­ным сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі tvr.by — Аўт.

). Да­рэ­чы, мяр­ку­ец­ца, што на про­ма-дыск, які бу­дзе пад­рых­та­ва­ны да кон­кур­су, тра­пяць яшчэ не­каль­кі ка­вер-вер­сій «Cheesecake».

За не­каль­кі га­дзін да на­ды­хо­ду вяс­ны ад­бы­ло­ся ку­лі­нар­на-ар­тыс­тыч­нае шоу Cheesecake party. Пад­час яго шэф-по­вар ста­ліч­на­га ка­зі­но «Вік­то­рыя» Аляк­сандр Жы­лін­скі і спя­вак Тэа час­та­ва­лі гас­цей гі­ганц­кім «еў­ра­ві­зій­ным» чыз­кей­кам.

На пры­га­та­ван­не ла­сун­ку, дыя­метр яко­га склаў 2,1 мет­ра, спат­рэ­бі­ла­ся звыш 20 кг пя­чэн­ня і сы­ру мас­кар­по­не, 24 кг све­жых клуб­ніц, 8 кг мас­ла, 6  кг цук­ро­вай пуд­ры і 4 літ­ры ро­му. «Мы спа­дзя­ва­лі­ся, што клуб­ні­цы Юра пры­вя­зе з Коб­ры­на, але па­куль што не се­зон, да­вя­ло­ся ску­піць усе за­па­сы ў мін­скіх су­пер­мар­ке­тах», — жар­та­ва­лі ар­га­ні­за­та­ры ве­ча­рын­кі. Пра­цэс пад­рых­тоў­кі, вы­печ­кі і афарм­лен­ня дэ­сер­ту за­няў больш чым двое су­так — 50 га­дзін, а вось на тое, каб ад тва­рож­на­га пі­ра­га за­ста­ла­ся толь­кі па­ло­ва, спат­рэ­бі­ла­ся ўся­го не­каль­кі га­дзін. Праў­да, да су­свет­на­га рэ­кор­ду, уста­ля­ва­на­га ле­тась у ЗША, бе­ла­рус­ка­му ана­ла­гу да­лё­ка — той чыз­кейк быў на 20 см боль­шым у дыя­мет­ры і ва­жыў больш як 3 то­ны.

І ўсё ад­но з'ес­ці ўвесь па­час­ту­нак гос­ці не змаг­лі. Дый не вель­мі ста­ра­лі­ся — па-пер­шае, ар­тыс­ты му­сяць за­хоў­ваць доб­рую фі­зіч­ную фор­му, а па-дру­гое, на ве­ча­рын­ку яны прый­шлі ўсё ж дзе­ля пад­трым­кі на­ша­га дэ­ле­га­та на «Еў­ра­ба­чан­ні». Пер­шая бе­ла­рус­кая ўдзель­ні­ца дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня» Воль­га Са­цюк, На­стас­ся Ці­ха­но­віч, гурт Aura, Да­рыя, Аляк­сей Грос, Іван Бус­лай, На­тал­ля Та­ме­ла, гурт Napolі, Swіtter boys, Жа­нет — усе зы­чы­лі Юрыю Ва­шчу­ку ўда­ла­га вы­ступ­лен­ня ў Ка­пен­га­ге­не і як ма­га больш «два­нац­ца­так» ад гле­да­чоў і жу­ры з ін­шых кра­ін. Ча­ка­ла­ся, што сім­ва­ліч­ную эс­та­фе­ту Ва­шчу­ку пе­рад­асць ле­таш­няя бе­ла­рус­кая ўдзель­ні­ца Але­на Лан­ская, але спя­вач­ка ў гэ­ты час вы­сту­па­ла на ін­шым кан­цэр­це. За­тое вы­ка­за­ла сло­вы пад­трым­кі бе­ла­рус­ка­му ар­тыс­ту яшчэ ад­на ко­ліш­няя ўдзель­ні­ца «Еў­ра­ба­чан­ня» — Юлія Вол­ка­ва (ра­сій­скі гурт «Та­Ту»), па­ра­іў­шы толь­кі зра­біць ха­рэа­гра­фію ну­ма­ра больш жва­вай.

Зра­зу­ме­ла, пра­гу­чаў і га­лоў­ны хіт гэ­тай вяс­ны, улас­на кон­курс­ная пес­ня Тэа. Праў­да, ці то з-за хва­ля­ван­ня, ці то па звыч­цы спя­вак вы­ка­наў не аб­ноў­ле­ную вер­сію, а «не­ад­цэн­зу­ра­ную», з ты­мі са­мы­мі рад­ка­мі пра «Гугл мэпс». «Ні­чо­га, да вы­ступ­лен­ня ў Да­ніі яшчэ ёсць два ме­ся­цы, я вы­ву­чу пра­віль­ны тэкст», — па­абя­цаў ар­тыст.

На­га­да­ем, «Еў­ра­ба­чан­не-2014» прой­дзе ў ста­лі­цы Да­ніі з 6 па 10 мая. Удзел у ім бя­руць прад­стаў­ні­кі 37 кра­ін, а тэ­ле­ві­зій­ная аў­ды­то­рыя кон­кур­су ацэнь­ва­ец­ца не менш чым у 100 міль­ё­наў гле­да­чоў па ўсім све­це.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.