Вы тут

Сапегі і Радзівілы чакаюць тваёй дапамогі


Далучайся да валанцёрскіх летнікаў па захаванні помнікаў!

Ва­лан­цёр — гэ­та эн­ту­зі­яст, спра­вы яко­га пры­но­сяць гра­мад­ству ка­рысць. Чым больш та­кіх лю­дзей збі­ра­ец­ца ра­зам дзе­ля агуль­най спра­вы, тым боль­шы эфект атрым­лі­ва­ец­ца. Пра гэ­та даў­но ве­да­юць ар­га­ні­за­та­ры ва­лан­цёр­скіх лет­ні­каў па ўсім све­це, бо пра­ца для моц­ных рук і ці­каў­ных ро­зу­маў ёсць паў­сюд­на. У Бе­ла­ру­сі па­трэ­бу ў кло­па­це ма­юць пом­ні­кі ар­хі­тэк­ту­ры.

27-10

Што­год бе­ла­рус­кае пад­раз­дзя­лен­не ЮНЕС­КА — рэс­пуб­лі­кан­ская гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя клу­баў ЮНЕС­КА» (РГА «Бе­лАЮ») — пра­во­дзіць ва­лан­цёр­скія лет­ні­кі па за­ха­ван­ні пом­ні­каў, пад­час якіх пра­вод­зяц­ца рэ­стаў­ра­цыя і рэ­кан­струк­цыя ся­дзіб і зам­каў. Лет­ні­кі ма­юць да­во­лі доў­гую гіс­то­рыю — ужо 13 га­доў, і за гэ­ты час ва­лан­цёр­скую пад­трым­ку атры­ма­лі Мір­скі за­мак, ся­дзі­бы Вань­ко­ві­чаў, Іг­на­та Да­мей­кі, а так­са­ма за­мкі ў Фран­цыі і Гер­ма­ніі.

Сё­ле­та ар­га­ні­за­та­ры за­пра­ша­юць ах­вот­ных сту­дэн­таў і пра­цоў­ную мо­ладзь да­лу­чыц­ца да двух лет­ні­каў — «Спад­чы­на Ра­дзі­ві­лаў» і «Спад­чы­на Са­пе­гаў». Пер­шы з іх бу­дзе ба­зі­ра­вац­ца ў Ня­свіж­скім за­мку, дру­гі — на тэ­ры­то­рыі зам­ка Са­пе­гаў у Ру­жа­нах. У гэ­тых мес­цах лет­ні­кі ар­га­ні­зу­юц­ца не пер­шы год, але ці­ка­васць да пра­ек­та не зні­кае ні ў са­міх ар­га­ні­за­та­раў, ні ў ва­лан­цё­раў.

«Абод­ва лет­ні­кі пра­вод­зяц­ца су­мес­на з му­зея­мі, на тэ­ры­то­рыі якіх бу­дуць пра­ца­ваць ва­лан­цё­ры, і мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды, — рас­па­вя­дае Юлія Сяр­ге­е­ва, ме­не­джар па ва­лан­цёр­скай пра­гра­ме РГА «Бе­лАЮ». — Вар­та ад­зна­чыць, што лет­ні­кі ма­юць эка­ла­гіч­ную скі­ра­ва­насць. На­прык­лад, у за­мку Са­пе­гаў ва­лан­цё­ры бу­дуць пры­бі­раць тэ­ры­то­рыю ад бу­даў­ні­ча­га смец­ця, пад­рых­тоў­ваць пом­ні­кі да рэ­стаў­ра­цыі».

Лет­нік раз­лі­ча­ны на 10 дзён — каб па­спець усё: і па­пра­ца­ваць, і ад­па­чыць. Пра­ца на аб'­ек­тах скла­дае ўся­го пяць га­дзін на дзень, ас­тат­ні час ад­ве­дзе­ны на куль­тур­на-азна­ям­лен­чую пра­гра­му. Тут та­бе і края­знаў­ства, і гіс­то­рыя з ар­хеа­ло­гі­яй, ванд­роў­кі — леп­ша­га ад­па­чын­ку не пры­ду­маць!

Да­рэ­чы, ва­лан­цёр­скія лет­ні­кі ад РГА «Бе­лАЮ» вель­мі па­пу­ляр­ныя ся­род еў­ра­пей­цаў. За­ха­ван­не гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ў кра­і­не ў цэнт­ры Еў­ро­пы пры­ваб­лі­вае сту­дэн­таў і ін­шую мо­ладзь, дае маг­чы­масць уба­чыць і рас­крыць сак­рэ­ты не­вя­до­май для ін­ша­зем­ца Бе­ла­ру­сі — гэ­та каш­туе да­ра­го­га.

— Пры­яз­джа­юць сту­дэн­ты з Укра­і­ны, Ра­сіі, Га­лан­дыі, Фін­лян­дыі, Іс­па­ніі, Чэ­хіі. Пры­клад­на па­ло­ва гру­пы, якая ў ся­рэд­нім скла­дае 16-20 ча­ла­век, — гэ­та за­меж­ныя гос­ці, — ка­мен­туе Юлія. — Са­мае ці­ка­вае, што лю­дзі раз­маў­ля­юць на роз­ных мо­вах, але пры гэ­тым цу­доў­на ра­зу­ме­юць адзін ад­на­го. На­шых ва­лан­цё­раў аб'­яд­ноў­вае ад­на мэ­та — да­па­маг­чы за­ха­ваць куль­тур­ны пом­нік і па­зна­ё­міц­ца з гіс­та­рыч­най спад­чы­най на­шай кра­і­ны. Ад­крыц­цём для нас ста­ла і тое, што на­ват бе­ла­рус­кія ва­лан­цё­ры лі­та­раль­на па-но­ва­му ад­кры­ва­юць для ся­бе сваю ра­дзі­му. Края­знаў­чыя ванд­роў­кі, гу­тар­кі з гіс­то­ры­ка­мі, апо­ве­ды пра та­ям­ні­чае мі­ну­лае Бе­лай Ру­сі са­праў­ды за­хап­ля­юць і ўраж­ва­юць.

Ня­гле­дзя­чы на гіс­то­ры­ка-эка­ла­гіч­ную скі­ра­ва­насць пра­ек­та, лет­ні­ка­мі па рэ­стаў­ра­цыі і рэ­кан­струк­цыі ці­ка­вяц­ца так­са­ма ін­жы­не­ры, вы­клад­чы­кі, хі­мі­кі, а яшчэ — бло­ге­ры. А вось, на­прык­лад, гіс­то­ры­каў і ар­хе­о­ла­гаў ле­тась ся­род ах­вот­ных па­быць ва­лан­цё­ра­мі фак­тыч­на не бы­ло.

У ва­лан­цё­раў пад­час зна­хо­джан­ня ў лет­ні­ку ёсць маг­чы­масць па­слу­хаць на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў. «У Ру­жан­скім за­мку Са­пе­гаў ёсць цу­доў­ны гіс­то­рык Рус­лан Кні­га, — га­во­рыць Юлія. — Гэ­ты ча­ла­век вы­дат­на ар­га­ні­зуе по­быт ва­лан­цё­раў і ве­дае пра свае «ўла­дан­ні» ўсё. Яму са­праў­ды ёсць чым па­дзя­ліц­ца з мо­лад­дзю». Па сло­вах Юліі, на­пры­кан­цы лет­ні­каў ва­лан­цё­ры ста­но­вяц­ца ад­ной вя­лі­кай сям'­ёй. Ча­му б не пра­ве­рыць гэ­та на спра­ве?

Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя клу­баў ЮНЕС­КА за­пра­шае ўсіх ах­вот­ных да­лу­чыц­ца да ва­лан­цёр­скіх лет­ні­каў «Спад­чы­на Радзі­ві­лаў» і «Спад­чы­на Са­пе­гаў». Для гэ­та трэ­ба за­поў­ніць ан­ке­ты на сай­це http://www.belau.іnfo/stat_і/312.html. Член­скі ўнё­сак для бе­ла­ру­саў скла­дае 300 ты­сяч руб­лёў. Жыл­лё, хар­ча­ван­не і куль­тур­ная пра­гра­ма за­бяс­печ­ва­юц­ца ар­га­ні­за­та­ра­мі пра­ек­та. Коль­касць удзель­ні­каў аб­ме­жа­ва­ная.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.