Вы тут

У «Ака­дэ­міі та­лен­таў» б'юц­ца ўсур'­ёз


Праў­да, толь­кі ў ме­жах пра­ек­та і вы­ключ­на ў твор­чым сэн­се. «Трэ­ці курс» па­пу­ляр­на­га рэ­алі­ці-шоу, пе­ра­мож­ца яко­га атры­мае рэ­аль­ны шанц увай­сці ў па­рад­ныя дзве­ры шоу-біз­не­су, пе­ра­хо­дзіць да но­ва­га віт­ка спа­бор­ніц­тва — так зва­ных му­зыч­ных бат­лаў.

Па вы­ні­ках маш­таб­на­га пра­слу­хоў­ван­ня «жыў­цом» прад­зю­са­ры Па­вел Клы­шэў­скі, Яна Стан­ке­віч і Ле­а­нід Шы­рын сфар­мі­ра­ва­лі тры ка­ман­ды — па 9 ча­ла­век у кож­най. Пры­чым не­ка­то­рыя ім­ёны «сту­дэн­таў» пуб­лі­цы ўжо доб­ра зна­ё­мыя: на­прык­лад, свае сі­лы на пра­ек­це спра­буе ко­ліш­ні ўдзель­нік дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня-2006» Анд­рэй Ку­нец (між ін­шым, на тым кон­кур­се ён за­няў 2-е мес­ца!), а спя­вак Алег Шчуц­кі пад сцэ­ніч­ным псеў­да­ні­мам Alen Hіt не­каль­кі га­доў та­му ўдзель­ні­чаў у ад­бо­рах на «Но­вую хва­лю» і «Еў­ра­ба­чан­не». Ка­ман­да Ле­а­ні­да Шы­ры­на вы­лу­ча­ец­ца тым, што ў яе тра­пі­лі ад­ны толь­кі дзяў­ча­ты, а ў гру­пе Паў­ла Клы­шэў­ска­га — са­мы ста­лы ўдзель­нік пра­ек­та, 52-га­до­вы опер­ны вы­ка­наў­ца Ілья Аст­роў, які, між ін­шым, скла­дае год­ную кан­ку­рэн­цыю мо­ла­дзі.

Ужо з 12 кра­са­ві­ка, як рас­ка­за­лі нам у прэс-служ­бе тэ­ле­ка­на­ла АНТ, у пра­ек­це па­чы­на­ец­ца но­вы этап. Прад­зю­са­ры ў кам­па­ніі но­вай вя­ду­чай — Лей­лу Іс­ма­і­ла­ву за­ме­ніць Ле­ся Ко­душ — бу­дуць пра­вя­раць, як та­ле­на­ві­тыя сту­дэн­ты за­сво­і­лі ўро­кі май­стэр­ства, і па вы­ні­ках эк­за­ме­ну што­ты­дзень у «Ака­дэ­міі та­лен­таў» бу­дуць ад­бы­вац­ца ад­лі­чэн­ні не­па­спя­хо­вых.

Ка­лі

: па су­бо­тах у 18.45. Дзе: АНТ.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.