Вы тут

Ідэальная ежа для немаўлят


Гэ­та, вя­до­ма, пра ма­ця­рын­скае ма­ла­ко. І вель­мі важ­на пра­віль­на на­ла­дзіць груд­ное карм­лен­не ў пер­шыя дні пас­ля на­ра­джэн­ня. Май­це на ўва­зе не­каль­кі важ­ных фак­таў.

9-4

1. Лю­бая ма­ту­ля, не­за­леж­на ад спо­са­бу з'яў­лен­ня дзі­ця­ці на свет, здоль­на вы­кар­міць дзі­ця.

2. Вель­мі важ­ны­мі з'яў­ля­юц­ца час­тыя і нач­ныя карм­лен­ні. Стрэс, боль, рас­строй­ства ма­ці бла­кі­руе адзін з важ­ных гар­мо­наў, які пе­ра­шка­джае ад­то­ку ма­ла­ка.

Па­вод­ле слоў ва­ле­о­ла­га 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Але­ны ГАР­НІЦ­КАЙ, у пер­шыя дні пас­ля ро­даў (або яшчэ пад­час ця­жар­нас­ці) у мам вы­пра­цоў­ва­ец­ца ма­ло­зі­ва — кан­цэнт­рат іму­наг­ла­бу­лі­наў, якія з'яў­ля­юц­ца «пры­шчэп­кай» ад мно­гіх ін­фек­цый, а таксама рэ­чы­ваў, якія да­па­ма­га­юць за­ся­лен­ню кі­шэч­ні­ка доб­рай мік­ра­фло­рай, яшчэ бял­ку, ві­та­мі­ну А, со­ляў. Не­вя­лі­кай коль­кас­ці гэ­та­га ма­ло­зі­ва дзі­ця­ці аб­са­лют­на да­стат­ко­ва.

*Шэ­раг ра­дзіль­ных да­моў пад­трым­лі­вае 10 прын­цы­паў на­ту­раль­на­га карм­лен­ня, рас­пра­ца­ва­ных ААН/ЮНІ­СЕФ. Гэ­та важ­на для на­ладж­ван­ня лак­та­цыі з пер­шай га­дзі­ны. У та­кіх рад­да­мах мож­на па­пра­сіць пер­са­нал да­па­маг­чы пры­клас­ці дзі­ця да гру­дзей пас­ля ро­даў. Вель­мі важ­на зна­хо­дзіц­ца з дзі­цём ра­зам, кар­міць яго не­аб­ме­жа­ва­на час­та і пра­цяг­ла.

*Ка­лі ў ра­дзіль­най за­ле пры­кла­дан­ня не бы­ло, мож­на пра­сіць пер­са­нал не да­корм­лі­ваць су­мес­сю і да­па­маг­чы пры­клас­ці да гру­дзей у мак­сі­маль­на ка­рот­кі тэр­мін пас­ля ро­даў. Гэ­та ва­ша дзі­ця, і ва­ша пра­ва — чым і як яго кар­міць. Ка­лі ў шта­це ня­ма спе­цы­я­ліс­та па на­ту­раль­ным карм­лен­ні, мож­на пра­сіць да­па­мо­гі ў мед­сяст­ры дзі­ця­ча­га ад­дзя­лен­ня або аку­шэр­кі — яны ўсе ў вы­шэй­зга­да­ных рад­да­мах аба­вя­за­ны на­ву­чыць ма­ла­дую ма­ці пры­кла­дан­ню ма­ло­га да гру­дзей.

*Пры боль­шас­ці пла­на­вых ке­са­ра­вых ся­чэн­няў пер­шае пры­кла­дан­не да гру­дзей так­са­ма маг­чы­мае. Гэ­та ро­біц­ца ад­ра­зу пас­ля на­ра­джэн­ня ў апе­ра­цый­най. Акра­мя та­го, су­час­ныя ме­та­ды пра­вя­дзен­ня апе­ра­цыі да­зва­ля­юць ска­ра­ціць час зна­хо­джан­ня ма­мы ў ад­дзя­лен­ні ін­тэн­сіў­най тэ­ра­піі, і праз 12 га­дзін яе ўжо мож­на пе­ра­вес­ці ў пас­ля­ро­да­вае ад­дзя­лен­не. Важ­на, каб ма­лое ў гэ­ты час не да­корм­лі­ва­лі.

*Боль пад­час пры­кла­дан­ня — сіг­нал аб тым, што вы ня­пра­віль­на гэ­та зра­бі­лі. Ка­лі дзі­ця смак­та­ла сос­ку, яно бу­дзе «з'яз­джаць» на са­сок, а гэ­та і пры­чы­няе боль і дрэн­на спус­тош­вае гру­дзі. Дзі­ця, на­корм­ле­нае су­мес­сю ці на­по­енае ва­дой, не возь­ме гру­дзі, а бу­дзе спаць. А гэ­та дрэн­на для сты­му­ля­цыі гру­дзей, пры­бы­ван­ня ма­ла­ка, пры­во­дзіць да хва­ра­ві­та­га на­гру­бан­ня гру­дзей.

*Ка­лі дзі­ця на­ра­дзі­ла­ся аслаб­ле­ным, не мо­жа смак­таць і су­мес­нае зна­хо­джан­не не­маг­чы­мае, не­аб­ход­на на­ву­чыц­ца сцэдж­вац­ца, а пас­ля пе­ра­да­ваць ма­ла­ко ма­ло­му ў дзі­ця­чае ад­дзя­лен­не, каб яго кар­мі­лі гэ­тым ма­ла­ком. Тут спат­рэ­біц­ца апа­рат для ад­смокт­ван­ня ма­ла­ка і рэ­гу­ляр­ныя, кож­ныя 2-3 га­дзі­ны, сцэдж­ван­ні гру­дзей, у тым лі­ку ноч­чу. Гэ­та да­зво­ліць пад­тры­маць лак­та­цыю.

Як пры­клад­ваць

Звы­чай­на кан­суль­тан­ты па на­ту­раль­ным карм­лен­ні па­каз­ва­юць, як пры­клас­ці дзі­ця ў лю­бой по­зе — ле­жа­чы, се­дзя­чы, сто­я­чы, абы толь­кі і ма­ме, і не­маў­ля­ці бы­ло зруч­на. Мож­на па­ву­чыц­ца і са­мой.

Не­аб­ход­на зруч­на раз­мяс­ціц­ца на ней­кі пра­цяг­лы час. Ма­лое лепш па­кі­нуць у ад­ным пад­гуз­ні­ку. Кан­такт «ску­ра да ску­ры» вель­мі важ­ны для лак­та­цыі, бо дае ма­ту­лі вы­бух гар­мо­наў лак­та­цыі.

Раз­мяс­ці­це дзі­ця так, каб яго жы­во­цік быў па­ра­лель­ны ва­ша­му це­лу. Но­сік (не рот!) дзі­ця­ці па­ві­нен гля­дзець на са­сок. Пад га­лоў­ку за­вя­дзі­це ру­ку і да­ча­кай­це­ся, па­куль ма­лое шы­ро­ка ад­крые ро­цік. Ка­лі яно за­ду­ма­ла­ся, пра­вя­дзі­це паль­цам па яго губ­ках. Як толь­кі ма­лое шы­ро­ка ад­кры­ла ро­цік, пад­штурх­ні­це ру­кой яго га­ла­ву да гру­дзей (а не са­мі це­лам ру­хай­це­ся да яго). Са­сок, ка­лі са­скліз­не з верх­няй гу­бы і пад­ня­бен­ня, ака­жац­ца глы­бо­ка ў ро­це. Ка­лі ж са­сок бу­дзе раз­ме­шча­ны на ўзроў­ні ро­та, дзі­ця не за­хо­піць гру­дзі глы­бо­ка і пра­віль­на.

Ня­пра­віль­нае пры­кла­дан­не пры­во­дзіць да ўзнік­нен­ня трэ­шчын на са­сках. Ля­чыць іх бес­сэн­соў­на, ка­лі не па­пра­віць пры­кла­дан­не і не па­зба­віц­ца со­сак і да­кор­му з бу­тэль­кі. За­ля­чыць трэ­шчы­ны да­па­ма­гае па­вет­ра і са­мо ма­ла­ко. Трэ­ба як ма­га даў­жэй ха­дзіць з ад­кры­ты­мі гру­дзя­мі і пас­ля карм­лен­ня па­кі­даць на са­сках не­каль­кі кро­пель ма­ла­ка. Па­між карм­лен­ня­мі не­аб­ход­на ка­рыс­тац­ца крэ­ма­мі з ла­на­лі­нам. Змы­ваць іх не трэ­ба. Ні ў якім ра­зе нель­га ка­рыс­тац­ца зя­лён­кай.

Каб спра­віц­ца з пры­то­кам ма­ла­ка, трэ­ба час­та і ак­тыў­на кар­міць ма­лое. Пры не­аб­ход­нас­ці — сцэдж­вац­ца, але толь­кі да па­чуц­ця па­лёг­кі, каб ма­ло­му бы­ло пра­сцей узяць не над­та шчыль­ныя гру­дзі. Нель­га сцэдж­вац­ца пас­ля карм­лен­ня да апош­няй кроп­лі — гэ­та пры­вя­дзе да праз­мер­най лак­та­цыі, рас­ця­жак і за­стою ма­ла­ка.

Дзі­ця па­він­на смак­таць столь­кі, коль­кі яму за­хо­чац­ца. Ка­лі ж вам не­аб­ход­на зра­біць паў­зу, да­кра­ні­це­ся паль­цам да язы­ка дзі­ця­ці, і яно пе­ра­ста­не смак­таць. Ка­лі ма­ма са­ма ад­бі­рае гру­дзі, дзі­ця мо­жа за­шча­міць са­сок, а гэ­та пры­вя­дзе да з'яў­лен­ня трэ­шчын.

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.