Пошукавы атрад грамадскага аб'яднання «Айчына» Рэспублікі Татарстан сумесна з беларускай пошукавай грамадскай арганізацыяй «Бацькаўшчына» ўжо некалькі тыдняў вядуць пошукі загінулых воінаў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў.
З Татарстана ў Беларусь прыехала каля 70 чалавек — у асноўным гэта студэнты вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, якія разам з беларусамі вядуць пошукі воінаў каля рэчкі Зальвянкі на Зэльвеншчыне, а таксама ў раёне Бяздоннага возера і ў вёсцы Клепачы на Слонімшчыне.
Акрамя гэтага, госці з Татарстана правялі Вахту памяці на мусульманскіх могілках у Слоніме. Яны не толькі памянулі загінулых воінаў-татар падчас Першай і Другой сусветных войнаў, але і дапамаглі слонімскім мусульманам падняць і ўстанавіць старыя помнікі на могілках. Па словах імама-старшыні аб'яднання мусульман Слонімшчыны Сулеймана Байрашэўскага, было ўстаноўлена каля 30 надмагільных помнікаў, сярод якіх адноўлены помнікі 1850, 1874, 1900 гадоў.
Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?