Вы тут

Мадонны для землякоў


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 11.07.14 г.

___________________________________________________________________________

Карцінная галерэя вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча адкрылася на яго малой радзіме — у вёсцы Махро Іванаўскага раёна. Прапанова аб стварэнні паступіла ад сям'і жывапісца, якая і перадала палотны творцы. Пакуль галерэя працуе як грамадская, але хутка павінна атрымаць статус дзяржаўнай.

Кузьміч

Пры жыцці Аляксей Кузьміч пастаянна прыязджаў сюды, ладзіў выстаўкі, творчыя сустрэчы. Адкрыццё мастацкай установы прымеркавалі да дня нараджэння майстра. У праграме свята — тэатралізаванае прадстаўленне “У коле палескіх Мадоннаў”, экскурсія па галерэі “Дарога да дома”, а таксама выступленні творчых калектываў раёна “Земляку прысвячаецца”.

Падчас адкрыцця старшыня райвыканкама Юрый Бісун адзначыў, што на Іванаўшчыне шануюць гістарычную спадчыну: ёсць помнік Напалеону Орду, адкрыты музей яго імя, а ў сярэдняй школе вёскі Махро працуе музей мастака Анатоля Рабіновіча, настаўніка Аляксея Кузьміча. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Цыральчук падкрэсліў, што адна з ключавых тэм у творчасці А. Кузьміча — адзінства славянскіх народаў, якой прысвечаны цыкл палотнаў.

Першую экскурсію ў галерэі правёў сын мастака Аляксей Кузьміч-малодшы. Ён жа з'яўляецца куратарам праекта. У залах размясціліся не толькі карціны жывапісца, але і яго асабістыя рэчы: кнігі, альбомы, пэндзлі, мальберты — усяго каля сямісот экспанатаў.

Знакамітыя цыклы мастака — «Мадонны, якія сышлі з нябёсаў», «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя Мадонны», «Мадонны, якія плачуць» — адметныя і пазнавальныя па манеры пісання, акрэсліваюць высокае прадвызначэнне жанчыны-маці. Творчасць А. Кузьміча верная вечным каштоўнасцям мацярынству, прыгажосці і дабрыні. Чорнага колеру на палотнах амаль няма, мастак, як імпрэсіяністы, не карыстаўся цёмнымі фарбамі. Знакаміты беларускі творца пісаў не толькі мадонн — ён аўтар больш як 50 партрэтаў вядомых дзеячаў культуры Беларусі. Аляксею Кузьмічу пазіравалі Стэфанія Станюта, Марыя Захарэвіч, Барыс Луцэнка, Міхаіл Пташук, Уладзімір Гасцюхін, Мікалай Яроменка і інш.

Сын мастака Аляксей Кузьміч-малодшы лічыць сваім абавязкам захаваць творчую спадчыну бацькі: ён вельмі ўдзячны старшыні Брэсцскага аблвыканкама Канстанціну Сумару, мецэнатам і мясцовым жыхарам за падтрымку. Аляксей не збіраецца спыняцца: да 70-гадовага юбілею бацькі плануецца фестываль «Шоу Мадонн», выданне кнігі, выстаўка карцін у Нацыянальным мастацкім музеі, шэраг выставак у музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Рыма.

Галіна ФАТЫХАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.