Вы тут

Школьніца ўцякла з дзіцячага дома, каб выйсці замуж


У Гродзенскім раёне непаўналетняя ўцякла з дзіцячага дома да цыганоў, каб выйсці замуж. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама.

30 жніўня ва УУС паступіла паведамленне з Парэцкай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Гродзенскага раёна пра тое, што з установы знікла вучаніца 10 класа 1996 года нараджэння. Дагэтуль яе месцазнаходжанне было невядома.

У выніку праведзеных аперацый праваахоўнікам удалося высветліць, што дзяўчына хацела выйсці замуж за прадстаўніка цыганскай нацыянальнасці. Яны вызначылі, які менавіта клан жадаў «выкрасці» нявесту. Праваахоўнікі знайшлі дзяўчынку ў Воранаўскім раёне. Ім прыйшлося весці «торг» з цыганскім баронам. У выніку клан выдаў непаўналетнюю нявесту.

Дзяўчынку вярнулі ў дзіцячы дом, дзе яна закончыць навучанне, а пасля дасягнення паўналецця зможа вярнуцца да сваіх планаў па замужжы. Выхаванка дзіцячага дома таксама з'яўляецца прадстаўніцай цыганскай нацыянальнасці. Яе маці і бацька пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Алена СТАСЮКЕВІЧ, БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.