Вы тут

Залатая пара... новых магчымасцяў


Па ін­фар­ма­цыі ААН, за апош­нія пяць­дзя­сят га­доў ся­рэд­няя пра­цяг­ласць жыц­ця ча­ла­ве­ка на на­шай пла­не­це па­вя­лі­чы­ла­ся на 20 га­доў, а да 2025 го­да пры агуль­най коль­кас­ці на­ро­да­на­сель­ніц­тва 8,5 млрд ча­ла­век — 1,2 млрд ча­ла­век бу­дуць ста­рэй­шыя за 60 га­доў. Ста­рэй­шая ўзрос­та­вая гру­па, гэ­та зна­чыць, асо­бы 80 га­доў і ста­рэй, з'яў­ля­ец­ца са­мой хут­ка­рос­лай гру­пай па­жы­ло­га на­сель­ніц­тва. Ка­лі ў 2000 го­дзе та­кіх лю­дзей бы­ло 70 млн ча­ла­век, то, па­вод­ле пра­гно­заў ААН, за блі­жэй­шыя 50 га­доў іх коль­касць па­вя­лі­чыц­ца больш чым у пяць ра­зоў.

18-22

— У Бе­ла­ру­сі пра­жы­ва­юць ка­ля 1,9 млн пен­сі­я­не­раў і ка­ля 19,6 тыс. ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. 557 жы­ха­роў кра­і­ны да­сяг­ну­лі ўзрос­ту 100 і больш га­доў. У струк­ту­ры па­жы­ло­га на­сель­ніц­тва пе­ра­ва­жа­юць жан­чы­ны. На­ша гра­мад­ства, як і мно­гія ін­шыя, мае па­трэ­бу ў фар­мі­ра­ван­ні па­зі­тыў­на­га стаў­лен­ня да ста­рас­ці і пен­сі­я­не­раў. Не­вы­пад­ко­ва па­жы­лых лю­дзей пра­па­ну­юць сён­ня на­зы­ваць «людзь­мі, сва­бод­ны­мі ад пра­цоў­ных аба­вяз­каў» ці «людзь­мі ва ўзрос­це не­за­леж­нас­ці». Для ака­зан­ня да­па­мо­гі па­жы­лым лю­дзям у на­шай дзяр­жа­ве ство­ра­на сіс­тэ­ма са­цы­яль­най аба­ро­ны па­жы­лых лю­дзей. Але не вар­та за­бы­ваць, што па­трэ­бы па­жы­лых най­леп­шым чы­нам бу­дуць за­да­валь­няц­ца пры ад­на­ча­со­вай пад­трым­цы як з бо­ку дзяр­жаў­ных уста­ноў, так і сям'і. Бо пад­трым­ка і са­лі­дар­насць па­між па­ка­лен­ня­мі так­са­ма не­ма­ла­важ­ная.

  

Ме­ды­кі сцвяр­джа­юць, што сак­рэт даў­га­лец­ця ў тым, што ча­ла­век пра­цяг­вае ці­ка­віц­ца жыц­цём, быць фі­зіч­на ак­тыў­ным і не адзі­но­кім. Для та­го каб гэ­та­га да­сяг­нуць, не­аб­ход­на пад­аў­жэн­не пе­ры­я­ду пра­ца­здоль­нас­ці без дыс­кры­мі­на­цыі па ўзрос­це і пас­ля пен­сіі, пры­цяг­нен­не да дзей­нас­ці, якая пры­но­сіць ка­рысць гра­мад­ству.

Та­кую за­ня­тасць пра­па­ну­юць роз­ныя цэнт­ры і аб'­яд­нан­ні. На­прык­лад, ства­рэн­не іні­цы­я­тыў­ных груп, дзе пен­сі­я­не­ры ўклю­ча­юц­ца ў пра­цэс вы­свят­лен­ня па­трэб мяс­цо­вай су­поль­нас­ці, пла­на­ван­не і рэа­лі­за­цыю мер па па­ляп­шэн­ні жыц­ця. Клю­ча­вым псі­ха­ла­гіч­ным мо­ман­там тут з'яў­ля­ец­ца пры­знан­не зна­чэн­ня кож­на­га па­жы­ло­га ча­ла­ве­ка, ра­зу­мен­не та­го, што кож­ны го­лас пры­ня­ты да ўва­гі. Яр­кі прык­лад па­спя­хо­ва­га ажыц­цяў­лен­ня па­доб­на­га пра­ек­та ў Гер­ма­ніі пры­вёў да та­го, што ні адзін нар­ма­тыў­ны да­ку­мент, які ты­чыц­ца па­жы­лых лю­дзей, не пры­ма­ец­ца дэ­пу­та­та­мі без адаб­рэ­ння гра­мад­ска­га са­ве­та па пы­тан­нях па­жы­лых лю­дзей на ўзроў­ні мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Уя­ві­це, як па­шы­рыць ко­ла зно­сін па­жы­лых лю­дзей і як паў­плы­вае на іх ак­тыў­насць ства­рэн­не ана­ла­гіч­най гру­пы кі­раў­ні­коў з па­жы­лых лю­дзей у Бе­ла­ру­сі!

  

Сум­на, што больш за 60% рэ­спан­дэн­таў пад­час апы­тан­ня ся­род пен­сі­я­не­раў «Як вы ці­ка­ва пра­во­дзі­це воль­ны час?» ад­зна­чы­лі пра­гляд тэ­ле­ві­за­ра. Без­умоў­на, атры­ман­не но­вых на­вы­каў і за­бес­пя­чэн­не маг­чы­мас­цяў за­роб­ку — гэ­та сты­му­лы да ўдзе­лу ў гра­мад­скім жыц­ці. Па­спя­хо­выя і вя­до­мыя пра­ек­ты, дзе ўдзель­ні­ча­юць са­ста­рэ­лыя лю­дзі, бы­лі прэ­зен­та­ва­ны на фо­ру­ме «Маг­чы­мас­ці без ме­жаў» (ся­род ар­га­ні­за­та­раў — Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа).

Пра­ект Sееd, які скла­да­ец­ца сён­ня з 64 іні­цы­я­тыў­ных груп, да­па­ма­гае па­вы­сіць ін­фар­ма­ва­насць аб маг­чы­мас­цях бяс­плат­на­га ля­чэн­ня, атры­ман­ня бяс­плат­ных юры­дыч­ных кан­суль­та­цый, пе­ра­адо­лен­не бар'­е­ра не­да­ве­ру ў па­жы­лых лю­дзей пры зва­ро­це па да­па­мо­гу ў дзяр­жаў­ныя і гра­мад­скія струк­ту­ры. Да­ве­дац­ца больш пра дзей­насць пра­ек­та мож­на на сай­це www.sееd.rеdсrоss.bу.

У Брэс­це функ­цы­я­нуе Ін­сты­тут трэ­ця­га ўзрос­ту, ся­род ака­дэ­міч­най пра­гра­мы яко­га кур­сы па 8 кі­рун­ках, якія ты­чац­ца псі­ха­ло­гіі, рэ­лі­гіі, вы­ву­чэн­ня за­меж­ных моў, па­вы­шэн­ня кам­п'ю­тар­най гра­мат­нас­ці, фо­та­курс і мно­гае ін­шае. А ў Грод­не пра­цуе «Уні­вер­сі­тэт За­ла­то­га ве­ку», дзе ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для па­шы­рэн­ня свай­го све­та­по­гля­ду і раз­віц­ця на­вы­каў. Па­вы­ша­най па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­юц­ца кур­сы ланд­шафт­на­га ды­зай­ну і эк­скур­са­во­даў.

Яшчэ ад­на гу­ма­ні­тар­ная пра­гра­ма «Мес­ца су­стрэ­чы: дыя­лог» на­кі­ра­ва­на на па­ляп­шэн­не якас­ці жыц­ця ін­шай са­цы­яль­на не­аба­ро­не­най част­кі на­сель­ніц­тва — бы­лых вяз­няў фа­шыз­му і ах­вяр на­цы­я­нал-са­цы­я­ліз­му. У рам­ках гэ­тай пра­гра­мы ар­га­ні­зу­юц­ца ме­ра­пры­ем­ствы па са­цы­я­лі­за­цыі та­кіх лю­дзей.

Ураж­ва­юць вы­ні­кі пра­цы ва­лан­цё­раў з па­жы­лы­мі людзь­мі, які­мі па­дзя­лі­ла­ся стар­шы­ня праў­лен­ня між­на­род­на­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Уза­е­ма­ра­зу­мен­не» Ан­жа­лі­на Анош­ка. На­прык­лад, ад­на з жан­чын, якая на­вед­ва­ла ме­ра­пры­ем­ствы ар­га­ні­за­цыі, ва ўзрос­це 80 га­доў па­сту­пі­ла ў Мас­коў­скі ўні­вер­сі­тэт на юры­дыч­ны фа­куль­тэт. А муж­чы­на, які меў праб­ле­мы з маў­лен­чым апа­ра­там пас­ля пе­ра­не­се­на­га ін­суль­ту, за­га­ва­рыў праз 11 га­доў маў­чан­ня (!). Су­мес­ная пра­ца ва­лан­цё­раў і па­жы­лых лю­дзей спры­яе па­ра­зу­мен­ню па­між па­ка­лен­ня­мі, ума­цоў­вае ся­мей­ныя каш­тоў­нас­ці.

Лю­дзям «ва ўзрос­це не­за­леж­нас­ці» вар­та па­мя­таць: пен­сія — не пры­суд — і ра­зу­мець, што на­дыш­ла «за­ла­тая па­ра» рас­крыць свой па­тэн­цы­ял на ка­рысць бу­ду­чы­ні.

Але­ся Ва­раб'­ё­ва.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.