Вы тут

Урокі памяці


Дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў на­ве­да­лі Дзяржаўны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны

Дзяржаўны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны да­па­ма­гае тым, хто не ба­чыў вай­ны, — ма­ла­до­му па­ка­лен­ню — зра­зу­мець тую страш­ную не­бяс­пе­ку, якую ня­се фа­шызм уся­му ча­ла­вец­тву. На гэ­та звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та пад­час на­вед­ван­ня гэ­тай уста­но­вы ра­зам з дэ­пу­та­та­мі.

23-40

Для дэ­пу­та­таў бы­ла ар­га­ні­за­ва­на эк­скур­сія, пад­час якой яны па­зна­ё­мі­лі­ся з экс­па­зі­цы­я­мі, пры­све­ча­ны­мі хра­на­ло­гіі ва­ен­ных дзе­ян­няў, гіс­то­рыі пар­ты­зан­ска­га і пад­поль­на­га ру­ху, умо­ва­м, у якіх вы­жы­ва­лі вяз­ні тур­маў і кан­цэнт­ра­цый­ных ла­ге­раў. Кі­раў­нік ніж­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та па­дзя­ка­ваў су­пра­цоў­ні­кам му­зея, якія, абе­ра­га­ю­чы гіс­то­рыю, вы­кон­ва­юць вы­со­кую мі­сію — вы­хоў­ва­юць год­ных гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі.

—Мы ба­чым, як у апош­ні час імк­лі­ва па­шы­ра­ец­ца по­яс не­ста­біль­нас­ці, — за­ўва­жыў па вы­ні­ках зна­ём­ства з экс­па­зі­цы­яй Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка. — Ва­ен­ныя кан­флік­ты ўсё больш на­блі­жа­юц­ца да на­шых ме­жаў. Та­му мы, дэ­пу­та­ты, па­він­ны як у за­ка­на­даў­чым, так і ў між­на­род­ным пла­не ра­біць усё для та­го, каб на зям­лі быў мір, каб на­ша кра­і­на бы­ла эка­на­міч­на раз­ві­тай, каб ар­мія бы­ла моц­най, каб нас па­ва­жа­лі на між­на­род­най арэ­не, а га­лоў­нае — не­аб­ход­на ўма­цоў­ваць адзін­ства на­ро­да.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка пад­крэс­ліў, што ро­лю му­зея ВАВ тут не­маг­чы­ма пе­ра­аца­ніць: яго экс­па­на­ты, ды і ўся ат­мас­фе­ра, з'яў­ля­юц­ца яр­кім свед­чан­нем та­го, што з'яд­на­ны на­род ні­хто не змо­жа пе­ра­маг­чы.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.