Вы тут

Загінулі пад Глыбокім...


На Глыбоччыне днямі ўшанавалі памяць італьянцаў, якіх фашысты забілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Напэўна, нямногія ведаюць, што сярод вязняў у лагерах смерці, створаных у Беларусі, былі і грамадзяне Італіі.

16-41

Каля дваццаці астанкаў тых, каго ўтрымлівалі ў канцлагеры ў вёсцы Арэхаўна, беларускія ваенныя пошукаўцы знайшлі ў лесе напрыканцы 1990-х гадоў. Паводле слоў краязнаўцаў, у тым лагеры смерці было каля 600 грамадзян Італіі. У населеным пункце ўстанавілі помнік. На ім надпіс: «Тут пахаваны астанкі мірных жыхароў і італьянскіх ваеннапалонных, па-зверску закатаваных фашыстамі ў гады сусветнай вайны ў 1941-1944 гг. Вечная памяць».

І ў раёне Беразвечча размяшчаўся лагер смерці (шталаг № 351), дзе знішчылі больш за 27 тысяч чалавек. Разам з савецкімі грамадзянамі забілі і італьянскіх ваеннапалонных. У 1964 годзе на месцы масавага пахавання вязняў адкрылі мемарыяльны комплекс...

— 2 ліпеня 1941 года Глыбокае акупавалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Горад быў ператвораны ў цэнтр акругі рэйхскамісарыята «Остланд». Тут размяшчаліся ўправа акругі, нямецкі гарнізон, вайсковыя склады. Акупанты стварылі і яўрэйскае гета, якое знішчылі ў 1943 годзе... 3 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Глыбокае, — паведамілі «Звяздзе» ў райвыканкаме.

Аддаць даніну памяці землякам у Глыбоцкі раён прыехалі прадстаўнікі пасольства, СМІ, італьянскай асацыяцыі былых ваеннапалонных, інтэрніраваных асоб, ветэранаў вызваленчай вайны...

Уга Боні, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Італіі ў Беларусі, камерцыйны саветнік пасольства Італіі, выказаў шчырую падзяку прадстаўнікам мясцовай улады і Беларусі ўвогуле. Ён зрабіў акцэнт на тым, што ў нас не дзеляць ахвяр фашызму па нацыянальнай прыкмеце.

— Захаванне памяці вельмі важна для гісторыі. У першую чаргу, каб не дапусціць падобнага. Павага памяці — найлепшы паказчык дружбы паміж народамі, — сказаў ён.

Падчас візіту, які адбыўся ў рамках святкавання юбілею Перамогі, абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва. Італьянскія госці агучылі ідэю маладзёжнага абмену. У прыватнасці хлопцаў і дзяўчат з Глыбоччыны, магчыма, запросяць у сталіцу Італіі і наадварот. Ёсць намер арганізаваць у Глыбокім паказ італьянскага кіно, як гэта было зроблена ў Мінску. Дарэчы, у сталіцы Беларусі запланаваны круглы стол, прысвечаны тэме інтэрніраваных італьянскіх вайскоўцаў у гады вайны...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.