Вы тут

Вяршыня памяці


На Эльбрусе з'явіцца Сцяг і Звон Перамогі.

У рамках патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Памятаем і ганарымся» каманда нашых альпіністаў узнімецца на найвышэйшую кропку Еўропы, каб ушанаваць памяць удзельнікаў вайны. На вяршыні Эльбруса ўстановяць сцягі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ФПБ, а таксама копіі Сцяга і Звона Перамогі. Апошні часткова выплаўлены з гільзаў 1941-1945 гадоў.

— Ідэя з'явілася больш за год таму. Гэтая гара ў ваенныя часы была месцам жорсткіх бітваў, таму выбралі менавіта яе, — кажа старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму і кіраўнік групы Аляксандр ГАДЛЕЎСКІ.

Учора ўвечары каманда дабралася да вучэбна-метадычнага цэнтра «Эльбрус». Сёння пачнуць адаптавацца і здзейсняць першае ўзыходжанне на невялікую вышыню, каля 3-3,5 тысячы метраў. 4 ці 5 мая альпіністы пераедуць на паўднёвы схіл гары, уздымуцца да вядомай сярод турыстаў гасцініцы «Прытулак адзінаццаці», а потым — на скалы Пастухова (вышыня 4 850 метраў). З 6 па 9 мая, у залежнасці ад надвор'я, плануюць узысці непасрэдна на вяршыню гары.

Каманда складаецца з 10 чалавек. Сярод іх — два «снежныя барсы» (людзі, якія ў свой час пакарылі ўсе пяць сямітысячнікаў Савецкага Саюза), тры майстры спорту міжнароднага класа па альпінізме.

— Эльбрус непрадказальны. Узімку моцныя вятры практычна змятаюць снег са схілаў і застаецца толькі лёд, у які пры лютаўскіх маразах да мінус 40 градусаў немагчыма ўсадзіць ледасек. А летам на вяршыні адносна цёпла, мінус 15, і шмат турыстаў уздымаюцца на гару, — распавядае Аляксандр Мікалаевіч.

Як альпінісцкае дасягненне гара ацэньваецца не надта высока. Катэгорыя складанасці — 2А (самая цяжкая вяршыня мае 6-ю катэгорыю). Але як сімвал памяці аб Вялікай Айчыннай вайне гэтае ўзыходжанне шмат значыць.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.