Вы тут

Майскі Сімвал радасці


Ва ўсіх рэгіёнах краіны стартавала маладзёжная працоўная акцыя БРСМ «Вясна 45-га», падчас якой актывісты арганізацыі высаджваюць кветкавыя кампазіцыі і клумбы ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Формай і тэматычным зместам для іх стала сімвалічная кветка Перамогі — яблыневы цвет з чырвона-зялёнай стужкай. Канкрэтнае месца пасадкі клумбаў кожны тэрытарыяльны камітэт БРСМ вызначае самастойна па ўзгадненні з мясцовымі службамі азелянення. Удзельнікі акцыі здымаюць працэс і выкладваюць фатаграфіі ў сацыяльных сетках.

7-8

У рамках акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» актывісты БРСМ арганізуюць па ўсёй краіне своеасаблівыя валанцёрскія пасты, на якіх раздаюць усім ахвотным чырвона-зялёныя стужкі і сімвал акцыі — святочныя бутаньеркі, што складаюцца з яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужкі. Яны сімвалізуюць радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі Днём Вялікай Перамогі.

У Мінскім гарадскім камітэце БРСМ праявілі крэатыўны падыход і спалучылі сучасныя тэхналогіі з сімвалам пераможнага мая 1945-га: у Парку Перамогі прайшоў майстар-клас па нанясенні 3D-малюнкаў у выглядзе чырвона-зялёнай стужкі з яблыневым цветам.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.