Вы тут

Пешаход не заўжды мае рацыю


Сумна, але факт. У верасні кожнае другое дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам пешаходаў альбо веласіпедыстаў. Падобнай статыстыкай падзяліліся ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС РБ.

У першы асенні месяц здзейснена 126 наездаў на пешаходаў і 42 — на веласіпедыстаў. Заўважым, што ў палове выпадкаў вінаваты менавіта пешаходы. У выніку сваёй бесклапотнасці ў верасні загінулі 23 з іх, а яшчэ 42 атрымалі розныя пашкоджанні. Кожны трэці знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Уладальнікі веласіпедаў сталі віноўнікамі ў 24 здарэннях. Чатыры выпадкі сталі смяротнымі.

— З кожным днём восені праблема гібелі і траўмавання людзей на цёмнай дарозе становіцца ўсё больш актуальнай, — кажа Ганна Банадык, старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС РБ. — У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз нагадвае, што пешаходы павінны рухацца па тратуарах і пешаходных дарожках, і толькі пры іх адсутнасці — па ўзбочыне. У выпадку немагчымага руху па ўзбочыне дазволена ісці па краі праезнай часткі, аднак абавязкова насустрач транспарту. Гэта дазволіць убачыць аўтамабіль, які набліжаецца, і своечасова адрэагаваць на небяспеку. У цёмны час, ва ўмовах абмежаванай бачнасці, неабходна абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Прытым яны не павінны закрывацца складкамі адзення, каб кіроўцы іх бачылі. Веласіпедыстам і возчыку гужавых павозак рэкамендуецца надзяваць камізэлькі павышанай бачнасці. Флікеры дазваляюць пешаходу «свяціцца» на адлегласці 130-140 метраў, а пры руху з дальнім святлом адлегласць павялічваецца да 400 метраў. У такім выпадку ў кіроўцы з'яўляецца рэальная магчымасць пазбегнуць наезду. Мінімальны памер штрафу за ігнараванне святлоадбівальных элементаў — 180 тысяч рублёў. Гэта больш за тую суму, за якую можна набыць дзесяць флікераў. Але карысць і выратаванае жыццё не вымераеш ніякімі грашыма.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.