Вы тут

“Утрыманцаў” пералічаць па-новаму


Дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» падкарэктуюць.


Спіс плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў стане менш. Як вядома, яго плацяць грамадзяне, якія ў год афіцыйна працуюць менш за 183 дні.

Тых, хто вызваляецца ад такіх выплат, стане больш. Прыкладам, такую магчымасць атрымаюць непрацуючыя маці, пакуль дзіцяці не споўніцца 10 гадоў. Раней – толькі да сямі. Таксама мясцовыя Саветы дэпутатаў змогуць вызваляць ад збору і ў выпадку цяжкай фінансавай сітуацыі ў сям'і.

А вось ухіляцца ад платы па ліпавых дакументах падатковыя органы не раяць. Ёсць выпадкі, калі расійскія фірмы прапануюць падробленыя даведкі пра тое, што чалавек працаваў за мяжой. Але гэтую інфармацыю спецыялістам праверыць нескладана.

«Паверце, што дастаткова мер і сродкаў для выяўлення такога роду махляроў, і мы вядзём працу ў тым плане, каб былі мінімальныя магчымасці ўвесці ў зман падатковую службу, --  заўважыў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў эфіры АНТ. -- Можа, на 100 працэнтаў мы не здолелі перакрыць гэтыя каналы, але праца ў гэтым накірунку вядзецца, і паверце, што ў хуткім часе мы дасягнём гэтага выніку».

Сёлета падатковыя службы краін Еўразійскага эканамічнага саюзу падпішуць дамову пра інфармацыйны абмен. Тады звесткі пра прыбыткі грамадзян Беларусі ў дзяржавах ЕАЭС будуць абнаўляцца аўтаматычна.

Новыя спісы “ўтрыманцаў” падрыхтуюць да 1 жніўня. Пакуль у падатковыя органы па сваёй ініцыятыве (у гэтым выпадку можна атрымаць 10-працэнтную “зніжку” плацяжа), звярнуліся больш 1600 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.