Вы тут

Усё пра Багдановіча – на адным рэсурсе


У межах інтэрнэт-праекта “Созвучие”, што працуе на партале zviazda.by, з’явілася новая старонка “Максім Багдановіч”. Гэта сумесная праца Выдавецкага дома “Звязда” і кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.


Сёлета ў снежні наша краіна адзначыць 125-годдзе з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, выдатнага паэта Максіма Багдановіча. Юбілей, што набліжаеца, - добрая нагода яшчэ раз згадаць творцу, сабраць разам навуковыя і публіцыстычныя артыкулы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці.

Куратарам інтэрнэт-старонкі “Максім Багдановіч” стаў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай філалогіі Мікалай Трус. Мікалай Валянцінавіч – адзін з аўтараў персанальнай энцыклапедыі “Максім Багдановіч”, ён не так даўно выдаў манаграфію, прысвечаную творчасці класіка, а таксама добра знаёмы з іншымі даследчыкамі, якія вывучаюць творчасць паэта.

- Імя Багдановіча ў нашай літаратуры сімвалізуе стасункі з замежнымі краінамі. Ён шмат перакладаў, - распавядае Мікалай Трус. – Таму задумка сабраць разам многія матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка, прадставіць іх у вольным доступе – проста выдатная. Больш за тое, з’яўленне старонкі, якая будзе папаўняцца новымі тэкстамі, можа выклікаць шырокі розгалас у грамадстве і абудзіць хвалю інтарэсу да творчасці класіка.

Ужо вядзецца збор матэрыялаў для прадстаўлення на новай старонцы. Сачыце за абнаўленнямі. Вас чакае мноства цікавостак.

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.