Вы тут

Цеплыня яшчэ з норавам


Спецыялісты Белгідраметцэнтра адзначаюць, што няўстойлівае надвор'е захаваецца ў нашай краіне яшчэ да сярэдзіны наступнага тыдня. Нягледзячы на дажджы, на працягу бягучага тыдня тэмпературны фон заставаўся на высокім узроўні — перавышаў кліматычную норму на 5-9 градусаў.


Сёння крыху пахаладае, але будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра — плюс 8-14 градусаў. У суботу на тэрыторыю краіны завітае малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з боку Заходняй Еўропы. Уначы па паўднёвым захадзе краіны, а ўдзень — месцамі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 8-15 цяпла. Больш камфортна будзе па паўднёвым захадзе, дзе ўначы прагназуецца плюс 4-6 градусаў, удзень — да 19 цяпла.

Даволі актыўныя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы завітаюць да нас і ў нядзелю. Тады кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў многіх раёнах краіны, а месцамі з навальніцамі. Стане цяплей. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10 градусаў, удзень — ад 10 да 17 цяпла, а па паўднёвым усходзе прыгрэе месцамі нават да плюс 21 градуса.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, на пачатку наступнага тыдня ў Беларусі, пад уплывам атмасферных франтоў з боку Балтыкі, захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі. Так, у панядзелак амаль паўсюдна пройдуць дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра складзе плюс 1-8 градусаў, удзень — 8-15 цяпла. Надалей — у аўторак і сераду кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі месцамі па краіне, аднак удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 цяпла, у ноч на сераду пры праясненнях — да мінус 2 градусаў, удзень — 6-13 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.