Вы тут

«Пялёсткавая» дыета да пачатку лета


У жыцці жанчын бываюць моманты (і нямала!), калі трэба тэрмінова ўлезці ў любімыя джынсы ці ўмомант змяніцца перад найважнейшай у жыцці ўрачыстасцю... Ці існуюць дыеты на гэты выпадак? Безумоўна, так!


Сваёй назвай дыета «6 пялёсткаў» адразу выклікае ў памяці казку пра чарадзейную кветачку, якая выконвае жаданні. Арыгінальнасць яе — у спалучэнні асаблівага меню з візуальнай творчасцю: ахвотніцам пахудзець рэкамендуецца змайстраваць кветку з шасцю пялёсткамі, кожны з якіх падпісаны назвай аднаго з монадзён. Надаўшы свайму намеру пахудзець наглядную форму кветкі, на працэс можна зірнуць пазітыўна і з лёгкім сэрцам. Размясціце кветку на бачным месцы або, наадварот, схавайце ў зацішным і, заканчваючы кожны дзень дыеты, адрывайце пялёстак.

Дарэчы, дні-«пялёсткі» ідуць строга адзін за адным і адрываюцца па гадзіннікавай стрэлцы. Паслядоўнасць дзён такая: рыбны, агароднінны, курыны, злакавы, тварожны, фруктовы. Парушаць парадак нельга. Аднак гэта не азначае, што «прадукт дня» можна есці без абмежаванняў.

Існуюць наступныя рэкамендацыі:

* бялковыя дні (рыба, курыца, тварог) — да 500 г;

* раслінныя дні (гародніна, садавіна) — да 1,5 кг;

* злакавы дзень — з разліку 200 г сухіх круп + да 100 г жытняга або цэльназерневага хлеба.

Усё дазволенае рэкамендуецца есці з мінімальнай колькасцю солі і строга без цукру. Дадаваць цукар у напоі таксама нельга. Вы можаце піць простую негазіраваную ваду (да 2 літраў у дзень), зялёную гарбату (да 4 кубкаў у дзень), можна раз на дзень выпіць кубачак кавы (без малака і падсалоджвальнікаў). Тварожны дзень дапускаецца дапоўніць кефірам (да 300 мл), агароднінны — 1 сталовай лыжкай аліўкавага алею.

Такая схема харчавання адпавядае прынцыпам паасобнага харчавання і дазваляе штодня страчваць каля 0,5—0,8 кг, бо з-за ўжывання ў ежу аднакампанентных па змесціве прадуктаў бялкі не змешваюцца з вугляводамі, дзякуючы чаму адбываецца расшчапленне тлушчаў.

Дзень 1, рыбны

У першыя суткі рыбная монадыета забяспечвае арганізм неабходнай колькасцю поліненасычаных кіслот «Амега-3». Па сваёй сутнасці гэтыя кіслоты — карысны тлушч, які за кошт свайго саставу можа не пераўтварацца ў падскурныя тлушчы і не будзе назапашвацца. Акрамя таго, ненасычаныя тлушчы валодаюць карыснай здольнасцю «перамагаць» ужо набытыя на таліях і клубах запасы і зніжаць узровень шкоднага халестэрыну. Бялок, які змяшчаецца ў рыбе, адрозніваецца выключнымі дыетычнымі якасцямі: ён добра насычае і якасна засвойваецца.

Дзень 2, агароднінны

Характарызуецца нізкай каларыйнасцю пры высокім утрыманні вітамінаў і клятчаткі. Апошняя не толькі дае сытасць, але і дапамагае перыстальтыцы кішэчніка, забяспечваючы своеасаблівую чыстку. Вугляводы (крухмал) і цукры, якія змяшчаюцца ў гародніне, засвойваюцца больш павольна, чым з іншых крыніц, а гэта значыць, што арганізму патрэбны пэўныя намаганні і энергазатраты, каб іх перапрацаваць. Гэта, зноў жа, прыводзіць да таго, што на ператраўліванне ежы ідзе энергія назапашаных тлушчавых клетак.

Каб максімальна захаваць карысныя якасці гародніны, ешце яе сырой ці прыгатуйце ў параварцы. Акрамя таго, можна рабіць агароднінныя смузі — прыгожа і смачна!

Дзень 3, курыны

Нятлустае курынае мяса без скуркі — фаварыт дыетычнага харчавання! Бялок, які змяшчаецца ў курыным філе, вельмі карысны па сваім саставе — там шмат найважнейшых амінакіслот, а таксама вялікая колькасць фосфару, калію, магнію, жалеза, вітамінаў групы В.

Такая монадыета цудоўна папаўняе патрэбнасць арганізма ў біядаступным бялку, які будзе патрачаны на ўмацаванне мышцаў і не зможа ператварыцца ў тлушч. Апынуўшыся перад фактам няхваткі вугляводаў, метабалізм «адправіцца» здабываць энергію з застарэлага тлушчу.

Дзень 4, злакавы

У гэты дзень важна выкарыстоўваць не проста крупы, а крупы, якія не страцілі вотруб'евай абалонкі. Менавіта вотруб'е канцэнтруе найважнейшыя мікраэлементы, акрамя таго, ператраўліванне злакавай абалонкі патрабуе дадатковых намаганняў ад арганізма, што, вядома, азначае чарговы этап расходу «з цяжкасцю нажытых» запасаў.

Аддавайце перавагу цэльназерневаму хлебу, а крупы для кашы прамывайце і не варыце адразу, а замочвайце на ноч — так вы ажыццявіце найпрасцейшую ферментацыю, якая адчувальна палепшыць засваяльнасць прадукту і яго дыетычную каштоўнасць.

Дзень 5, тварожны

Тварожная дыета папоўніць дэпо мінеральных кампанентаў, якім наносіцца ўрон нават на самай кароткай монадыеце. Асабліва тварог багаты на кальцый. Для тварожнага дня выбірайце свежы натуральны тварог (не так званы «тварожны прадукт», які змяшчае ў саставе шкодныя гідрагенізаваныя тлушчы і хімічныя дабаўкі) сярэдняй тлустасці. Такі тварог на 20% складаецца з якасных пратэінаў. Яны расшчапляюцца на незаменныя амінакіслоты, якія абнаўляюць клеткі і клапоцяцца пра здароўе ўнутраных органаў — напрыклад, даказана даследаваннямі, што тварог вельмі карысны для печані.

Дзень 6, фруктовы

Завяршае дыету фруктовы дзень. Ён закліканы забяспечыць арганізм неабходнымі складанымі вугляводамі поліцукрыдамі, а таксама паклапаціцца аб вітамінізацыі, антыаксідантным эфекце і фінальнай «чыстцы».

Увага! Увесь комплекс монадзён уяўляе сабой зладжаны ланцуг эфектыўнай і паслядоўнай праграмы для пахудзення. Таму забараняецца чаргаваць гэтыя дні на свой лад! Выходзіць з дыеты варта паступова: яе эфект будзе доўгатэрміновым, калі ўдасца захаваць баланс паміж адносна высокім ужываннем бялкоў і адносна нізкім — вугляводаў, асабліва простых (ласункаў, выпечкі, фастфуду і паўфабрыкатаў).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.