Вы тут

За падпіску — шарж!


Экскурсія ў мінулае газеты «Звязда», канцэрт спявачкі індыйскіх песень і шарж ад вядомага мастака — у прэзентацыйнай праграме нашага Выдавецкага дома на выстаўцы «СМІ ў Беларусі — 2016».


На форуме беларускіх СМІ, што пройдзе ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» (пр-т Пераможцаў, 14) з 11 па 14 мая, самы «калючы» часопіс Выдавецкага дома «Вожык» прапануе наведвальнікам незвычайную акцыю. Кожны, хто падпішацца на гэты гумарыстычны часопіс, атрымае арыгінальны шарж-партрэт ад вядомага мастака Аляксандра Каршакевіча. Аформіць падпіску і атрымаць шарж можна з 11 па 13 мая з 13 да 14 гадзін. Таксама «Вожык» прапануе сваім прыхільнікам пазнаёміцца з іншымі вядомымі мастакамі — Мікалаем Гіргелем і Сяргеем Волкавым.

З 11 па 14 мая на стэндзе Выдавецкага дома будуць праходзіць аўтограф-сесіі нашых аўтараў, мультымедыяпрэзентацыі перыядычных выданняў — газет «Звязда» і «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя», «Бярозка», «Нёман», «Вожык», «Алеся», «Родная прырода». Хочаце пазнаёміцца з любімым журналістам, атрымаць аўтограф, зрабіць сэлфі? Завітвайце да нашага стэнда. Таксама будзе зладжаная экспазіцыя газеты «Звязда» з сімвалічнай назвай «І слова кавала перамогу».

А сапраўдным падарункам ад жаночага часопіса «Алеся» стане канцэрт адзінай у краіне спявачкі, якая выконвае індыйскія песні, Святланы Агарвал. Ён пройдзе на галоўнай сцэне выставачнага комплексу. Сачыце за праграмай і не прапусціце! Таксама чытачоў «Алесі» чакаюць прэзентацыя часопіса і віктарына з прызамі.

Запрашаем на сустрэчу сваіх сталых і новых чытачоў!

vesіaluha@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.